Наталля Пяткевіч: Трэба паставіць заслоны ў Інтэрнеце. 21.by

Наталля Пяткевіч: Трэба паставіць заслоны ў Інтэрнеце

23.01.2010 14:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інтэрнэт павінен рэгулявацца – гэта робяць практычна ва ўсім свеце.

Такое меркаванне выказала ў пятніцу ў Рэчыцы журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч, якая брала ўдзел у рабоце рэгіянальнага семінара ідэалагічных работнікаў Гомельскай вобласці.

Паводле Наталлі Пяткевіч, сёння ў рэгуляванні Інтэрнэта сапраўды зацікаўлены ўсе тыя, каго цікавяць праблемы аўтарскіх правоў.

Перш за ўсё гэта людзі творчых прафесій. І калі грамадства згодна з тым, што аўтарскія правы неабходна бараніць, значыць, інтэрнэт, як і ўсе іншыя крыніцы інфармацыі, таксама падлягае рэгуляванню.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта звярнула ўвагу на яшчэ адну праблему, звязаную з інтэрнэтам. «Бацькі, царква, абсалютна ўся грамадства кажа пра неабходнасць абароны маральнасці. Значыць, трэба паставіць у інтэрнэце заслоны, каб нашы дзеці не глядзелі тое, што ў іншых крыніцах інфармацыі мы можам забараніць», - адзначыла яна.

Такія заслоны патрэбныя для таго, каб забяспечыць абарону правоў чалавека, правоў выканаўцы, правоў распаўсюдніка інфармацыі.

«Такая практыка існуе ва ўсім свеце, і наша краіна не выключэнне», - падкрэсліла Наталля Пяткевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі заявіла падчас рэгіянальнага семінара ідэалагічных работнікаў Гомельскай вобласці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика