Попыт на валюту моцна перавышае прапанову
26.01.2010 12:46
—
Новости Общества
|
Як і год таму, на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на валюту стабільна перавышае яе прапанову. Попыт \ прапанова, млн USD 26 студзеня:попыт 37,0прапанова 5,1 25 студзеня:попыт 48,1прапанова 8,5 22 студзеня:попыт 31,9прапанова 32,3 21 студзеня:попыт 29,0прапанова 7,2 20 студзеня:попыт 22,1прапанова 5,3 19 студзеня:попыт 47,6прапанова 10,6 15 студзеня:попыт 25,6прапанова 4,1 Гэты верны знак, што экспартныя паступленні ў Беларусь застаюцца на нізкім узроўні. Працяг такой сітуацыі змусіць Нацбанк чарговы раз дэвальваваць беларускі рубель. У канцы мінулага года Лукашэнка заяўляў, што ў 2010-м новых крэдытаў МВФ не спатрэбіцца. Выглядае, аднак, што толькі новыя запазычванні могуць кампенсаваць дэфіцыт бягучага рахунку Беларусі. Тым больш што дадатковы ўдар па чаканнях нанесла жаданне Расіі скараціць прыхаваныя нафтавыя датацыі беларускага рэжыму. 26 студзеня даляр паўтарыў рэкорд, устаноўлены ў ліпені мінулага года. Курс, аб"яўлены, Нацыянальным банкам на заўтра, складае 2882 рубля. Што да продажу валюты ў абменніках, то там амерыканскія грошы перайшлі мяжу ў 2900 рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працяг такой сітуацыі змусіць Нацбанк чарговы раз дэвальваваць беларускі рубель.
|
|