Цукар пацяжэў на 10 працэнтаў
29.01.2010
—
Новости Общества
|
З учарашняга дня ў Беларусi ўведзеныя новыя цэны на цукар-пясок з павышэннем iх узроўню ў сярэднiм на 10 працэнтаў. Паводле звестак Мiнэканомiкi, новыя рознiчныя цэны на цукар-пясок вагавы складаюць цяпер 2350 рублёў за кiлаграм, на расфасаваны ў полiэтыленавыя цi папяровыя пакеты па 1 кiлаграме — 2570 рублёў. У мiнiстэрстве патлумачылi, што адпаведнае рашэнне прынятае ў мэтах выраўноўвання цэнаў на цукар з сумежнымi дзяржавамi, а таксама ўлiчваючы пагаршэнне фiнансавага стану цукраперапрацоўваючых арганiзацый у сувязi з перапрацоўкай цукру-сырцу, што завозiцца. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З учарашняга дня ў Беларусi ўведзеныя новыя цэны на цукар-пясок з павышэннем iх узроўню ў сярэднiм на 10 працэнтаў
|
|