Лукашэнка: Беларусь выступае за выбудоўванне збалансаваных адносін як з Усходам, так і з Захадам. 21.by

Лукашэнка: Беларусь выступае за выбудоўванне збалансаваных адносін як з Усходам, так і з Захадам

29.01.2010 14:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў сёння кіраўнік дзяржавы, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такая шматвектарная, прагматычная пазіцыя Беларусі дала магчымасць замацаваць пазітыўную дынаміку ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам. Час пацвердзіў правільнасць выбранага ў Беларусі замежнапалітычнага курсу, у аснове якога незалежнасць і шматвектарнасць, прагматызм і паслядоўнасць. «Мы будзем і далей прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, якія даюць нам магчымасць у поўнай меры рэалізоўваць магчымасці супрацоўніцтва са знешнім светам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь заўсёды была і будзе гатова да адкрытага ўзаемавыгаднага партнёрства. «Умова ў нас адна — паважлівае стаўленне да нашага народа, гатоўнасць працаваць з намі без «каменя за пазухай», без націску, шчыра, сумленна, адкрыта»,

— сказаў беларускі лідэр.

Звяртаючыся да дыпламатаў, кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што з часам яны ацэняць Беларусь як надзейнага і перспектыўнага партнёра і змогуць давесці да народаў сваіх краін і ўрадаў аб’ектыўнае разуменне Беларусі, якая адкрыта для знешняга свету, шырокіх кантактаў, плённага супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі.

«Вы пазнаёміцеся з Беларуссю як незалежнай дзяржавай, якая займае дастойнае месца ў сусветнай супольнасці. У аснове нашай знешняй палітыкі міралюбнасць, павага да народаў, добрасуседства, неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў і імкненне да развіцця самых актыўных эканамічных і культурных сувязей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў сёння кіраўнік дзяржавы, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такая шматвектарная, прагматычная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика