Беларускія маркі да Алімпіяды-2010 – набор абсурдных кур’ёзаў. 21.by

Беларускія маркі да Алімпіяды-2010 – набор абсурдных кур’ёзаў

29.01.2010 20:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Блок марак

На першай марцы, на якой знаходзяцца хакеісты, бачна, што спартсмен у беларускім швэдары ніжэй за пояс чамусьці апрануты ў форму нью-йорскага хакейнага клуба «Рэйнджэрс». Яго супернік — хакеіст канадскага клуба «Манрэаль», з якім зборная Беларусі ніколі не гуляла і гуляць не зможа, бо зборныя і клубы выступаюць у розных спаборніцтвах.

На марцы з фрыстайлістам, які знаходзіцца ў палёце, журналісты ўбачылі украінскага спартсмена Энвера Аблаева, але ніяк не беларуса.

Тры ніжнія маркі прысвечаныя біятлону. На той, што знаходзіцца злева, беларуска Дар’я Домрачава страляе стоячы, у той час як яе суперніцы рыхтуюцца страляць лежачы. Такая ж памылка нашай біятланісткі здарылася на яве летась, і прывяла да дыскваліфікацыі. «Белпошта» ж вырашыла захваць гэты момант для гісторыі.

Наступны эпізод лля калекцыі філатэлістаў — біятлонная пагоня. Але за Домрачавай бягуць… мужчыны-біятланісты!

І толькі апошняя марка, на якой спартсменка бяжыць на фоне гор, не выглядае абсурднай.

Набор марак для калекцыянераў абыйдзецца ў 3 тысячы рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За Домрачавай бягуць… мужчыны-біятланісты!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика