Журналіст тэлеканала «Белсат» Іван Шульга правёў ноч на Акрэсціна. 21.by

Журналіст тэлеканала «Белсат» Іван Шульга правёў ноч на Акрэсціна

04.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Затрыманы 3 лютага супрацоўнік тэлеканала «Белсат» Іван Шульга правёў ноч на Акрэсціна. Нават раніцой 4 лютага яго калегі не ведалі, дзе ён знаходзіцца, але меркавалі, што «хутчэй за ўсё, яго будуць судзіць за «супраціўленне супрацоўнікам міліцыі». Зараз (па стане на 11-40) стала вядома, што Івана Шульгу вязуць у суд Савецкага раёна.Падзеі вакол мінскага офіса «Белсат» разгарнуліся 3 лютага, калі ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканала, спрабавалі ўвайсці невядомыя ў цывільным.

За нейкі час да гэтага Іван Шульга — адзін з журналістаў тэлеканала — сыходзіў з кватэры, за якой ужо, па меркаванні яго калег, ужо сачылі.

— Праз невялікі адрэзак часу зазваніў дамафон, а той чалавек, які пайшоў адчыняць дзверы, пачуў у слухаўку, як нехта крыкнуў: «Не адчыняйце: міліцыя!» Мы зразумелі, што гэта быў Іван, — распавялі «Салідарнасці» супрацоўнікі тэлеканала. — Але з таго часу яго нумар быў недасяжны.

— Са слоў начальніка РАУСА, які прыехаў пазней, мы зразумелі, што Івана затрымалі. У самім РАУС гэтую інфармацыю, як часта бывае, не пацвердзілі. Аднак пасля ў нас запытваліся, ці ведаем мы гэтага чалавека, распытвалі пра яго. Усё гэта сведчыць пра затрыманне.

Пакуль жа журналістам застаецца толькі чакаць і спадзявацца.

— У нас ёсць велізарная надзея і шанец, што па ім будзе заведзеная адміністратыўная справа, а не крымінальная, — гавораць калегі. — Па словах міліцыянтаў, чалавек, які выйшаў з кватэры быў п’яны і на выхадзе з памяшкання ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў праваахоўчых органаў і сарваў з яго пагоны. Пасля міліцыя хацела ўзяць тлумачэнні ва ўсіх, хто знаходзіўся ў кватэры. Усё гэта сведчыць пра тое, што Іван сапраўды затрыманы. І хаця пра ўзбуджэнне крымінальнай ці адміністратыўнай справы размовы не было, гэта відавочна. Варыянтаў тут няшмат.

— Наўрад ці навіны будуць добрымі, — мяркуюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў. — Хутчэй за ўсё Івана будуць судзіць за «супраціўленне супрацоўнікам міліцыі».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика