Бернд Штанге: Наша мэта — выхад у фiнал Еўра-2012. 21.by

Бернд Штанге: Наша мэта — выхад у фiнал Еўра-2012

05.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" правяла пасяджэнне выканкама, дзе быў зацверджаны каляндар матчаў чэмпiянату Беларусi па футболе 2010 года, а таксама яго рэгламент. Футбольны сезон-2010 распачнецца 8 сакавiка матчам Суперкубка Беларусi i працягнецца да 20 лiстапада. Матчы чэмпiянату краiны пройдуць з 3 красавiка па 20 лiстапада. Нагадаем, што сёлета ў iм возьмуць удзел 12 камандаў, спаборнiцтвы пройдуць у тры кругi. Як адзначыў старшыня федэрацыi футбола Генадзь Нявыглас, менавiта такi каляндар з'яўляецца найбольш вывераным i ўлiчвае пажаданнi кiраўнiкоў клубаў. З гэтага сезона павялiчацца памеры заявачных узносаў для клубаў вышэйшай лiгi. Яны складуць 110 мiльёнаў рублёў (каля 27,5 тысячы еўра).

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Бернд Штанге расказаў членам выканкама пра падрыхтоўку зборнай да квалiфiкацыi Еўра-2012. У прыватнасцi, нямецкi спецыялiст паведамiў, што распрацаваны два планы падрыхтоўкi — працоўны i пашыраны, якiя канчаткова будуць аформленыя пасля жараб'ёўкi (яна мае адбыцца 7 лютага). Галоўнай мэтай квалiфiкацыi Штанге назваў выхад у фiнальную частку турнiру, задача-мiнiмум для нацыянальнай зборнай — заняць другое месца ў групе. "Незалежна ад вынiку жараб'ёўкi, ад таго, хто дастанецца нам у супернiкi з першага кошыка, — Іспанiя, Германiя, Галандыя цi Iталiя, лiчу, што пасля апошнiх двух гадоў наша каманда гатовая паспяхова прайсцi квалiфiкацыю i павiнна гэта зрабiць", — заявiў галоўны трэнер. Ён паведамiў, што цяпер трэнерскi штаб зборнай арыентаваны на айчынных спецыялiстаў, там пашырыцца колькасць медыцынскiх спецыялiстаў i з'явяцца трэнеры-аналiтыкi. Ролю апошнiх будуць выконваць Вадзiм Скрыпчанка, Аляксей Вергяенка i Юрый Шуканаў, у iх абавязкi ўваходзiць пошук кандыдатаў у моладзевую i нацыянальную каманды. Генадзь Нявыглас дадаў, што пакуль не вызначана, хто будзе дапамагаць Штанге ў трэнерскiм працэсе з айчынных спецыялiстаў. Меркавалася, што такiя функцыi на сябе возьмуць галоўны трэнер БАТЭ Вiктар Ганчарэнка i галоўны трэнер расiйскага клуба "Сiбiр" Iгар Крывушэнка, аднак перамовы з абодвума кандыдатамi пакуль не далi станоўчых вынiкаў.

Бернд Штанге падкрэслiў, што у наступным адборачным цыкле сфармуляваны новыя маркетынгавыя задачы i работа з балельшчыкамi i СМI стане яшчэ больш актыўнай, акрамя таго, часткай плана значыцца паляпшэнне тэхнiчных умоў беларускага футбола.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" правяла пасяджэнне выканкама, дзе быў зацверджаны каляндар матчаў чэмпiянату Беларусi па футболе 2010 года, а таксама яго рэгламент. Футбольны сезон-2010 распачнецца 8 сакавiка матчам Суперкубка Беларусi i працягнецца да 20 лiстапада. Матчы чэмпiянату краiны пройдуць з 3 красавiка па 20 лiстапада. Нагадаем, што сёлета ў iм возьмуць удзел 12 камандаў, спаборнiцтвы пройдуць у тры кругi. Як адзначыў старшыня федэрацыi футбола Генадзь Нявыглас, менавiта такi каляндар з'яўляецца найбольш вывераным i ўлiчвае пажаданнi кiраўнiкоў клубаў. З гэтага сезона павялiчацца памеры заявачных узносаў для клубаў вышэйшай лiгi. Яны складуць 110 мiльёнаў рублёў (каля 27,5 тысячы еўра).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика