Паводле папярэдніх звестак, Віктар Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны
09.02.2010 00:08
—
Новости Общества
|
Па выніках апрацоўкі 99,44% электронных пратаколаў першае месца ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне заняў 59-гадовы лідэр апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў, былы прэм"ер-міністр Віктар Януковіч. Паводле папярэдніх звестак, Януковіч набраў 48,81% галасоў выбаршчыкаў. У яго саперніцы, 49-гадовай Юліі Цімашэнкі, якая з"яўляецца кіраўніком урада, 45,61% галасоў. Супраць усіх прагаласавала 4,37% грамадзян. 1,19% бюлетэняў прызнаныя несапраўднымі. Яўка склала 69,15%. На выбарчых участках у Мінску і Брэсце перамог Януковіч, які набраў адпаведна 63,51% і 65,9% галасоў. Цімашэнка атрымала 31,18% і 30,95% галасоў. У цэлым у замежнай акрузе (113 участкаў у 76 краінах) перамагла прэм"ер-міністр — 60,57%, лідэр апазіцыі набраў 33,96%. У першым туры выйграў Януковіч (29,57% супраць 23,24%). Місіі міжнародных назіральнікаў ва Украіне прызналі выбары ў цэлым свабоднымі і дэмакратычнымі, указаўшы на шэраг парушэнняў на выбарчых участках, прабелы ў заканадаўчай базе, а таксама на непажаданасць надалей мяняць закон аб выбарах прэзідэнта ў перыяд паміж першым і другім турамі. 8 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве намеснік старшыні Партыі рэгіёнаў Ганна Герман назвала прызнанне выбараў з боку АБСЕ «важнейшай падзеяй». «Увесь свет прызнае, што гэта перамога Януковіча на сумленных і празрыстых выбарах», — сказала Герман. Яна выказала надзею, што Юлія Цімашэнка «як дэмакратычны, а не аўтарытарны палітык» прызнае сваё паражэнне і пойдзе ў адстаўку. Сама Цімашэнка ў панядзелак сваю пазіцыю публічна не выказала. Яе прэс-канферэнцыя анансавалася спачатку на 13.00, а затым на 17.00, але ў выніку была перанесеная на 9 лютага без ўказання часу. 7 лютага, каментуючы ў сваім прэс-цэнтры вынікі экзіт-полаў, згодна з якімі перамог Януковіч з адрывам 2,8—5,1% (канчатковыя звесткі), Цімашэнка заявіла, што гэта знаходзіцца ў межах статыстычнай пагрэшнасці і нейкія высновы можна рабіць толькі пасля поўнага падліку галасоў. На думку шэрагу беларускіх палітолагаў, адносіны Мінска і Кіева застануцца ранейшымі незалежна ад таго, хто стане прэзідэнтам Украіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках апрацоўкі 99,44% электронных пратаколаў першае месца ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне заняў 59-гадовы лідэр апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў, былы...
|
|