Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін адкліканы ў Варшаву для кансультацый. 21.by

Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін адкліканы ў Варшаву для кансультацый

09.02.2010 00:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Генрык Літвін.

Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Генрыка Літвіна ў сувязі з заняццем міліцыяй Дома польскага ў Івянцы.

Прэс-сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі заявіў, што адкліканне пасла на кансультацыі – гэта палітычны сігнал, што польская дыпламатыя негатыўна ацэньвае дзеянні, прадпрыманыя беларускімі ўладамі ў дачыненні да палякаў Беларусі.

Тым часам пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае Міністэрства замежных справаў, дзе віцэ-міністр Анджэй Крэмэр выказаў яму сур"ёзную занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў.

«Такія рэпрэсіўныя дзеянні для нас непрымальныя», - пераказаў словы віцэ-міністра прэс-сакратар МЗС.

Сітуацыю вакол Дома польскага ў Івянцы пракаментаваў сёння ў перадачы «Пасля 20.00» тэлеканала TVP Info міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён сярод іншага заявіў: «Захаванне правоў меншасцяў – гэта важная ўмова збліжэння з Еўрасаюзам. Але выбар тут за Беларуссю. Ёй ніхто не забароніць, калі яна захоча самаізалявацца».

Паводле Сікорскага, ён рыхтуецца да «мужчынскай размовы з МЗС Беларусі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з захопам міліцыяй Дома польскага ў Івянцы ў панядзелак. Міністр Сікорскі: «З беларускім МЗС будзе весціся мужчынская размова».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика