АБЗАЦ
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Супрацоўнiкi Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сiтуацыях выратавалi аршанца, якi замярзаў на лёдзе Дняпра. Паведамленне аб чалавеку, якi нерухома ляжаў пад мостам праз Днепр, паступiла выратавальнiкам ад супрацоўнiкаў мiлiцыi каля 19 гадзiн 10 лютага. Аперацыя па выратаваннi ўскладнялася тым, што лёд пад апорай моста быў таўшчынёй не больш чым 10 см, да таго ж лёд пакрываў 10-сантыметровы слой вады, прысыпаны 20-сантыметровым слоем снегу. Вадалазам давялося выкарыстаць надзiманую лодку, каб падабрацца да замярзаючага i выратаваць яго. Пацярпелым аказаўся 23-гадовы жыхар Оршы. У яго былi абмарожаныя канечнасцi, чалавека завезлi ў бальнiцу. Устанаўлiваецца, што прывяло аршанца ў такi познi час на раку. Рыбацкага рыштунку пры iм не выяўлена. Былы начальнiк ДАІ Баранавiцкага РАУС асуджаны за злоўжыванне службовымi паўнамоцтвамi. Ён прызнаны вiнаватым у тым, што прысвойваў частку сродкаў, атрыманых ад парушальнiкаў ПДР у выглядзе штрафаў. У квiтанцыi маёр мiлiцыi ўносiў недакладныя звесткi аб сумах штрафаў, iстотна занiжаючы iх. Было выяўлена каля 30 такiх фактаў. Агульная сума прысвоеных грошай склала Br1 млн 95 тыс. Вiнаватаму прызначана пакаранне ў выглядзе 2,5 года пазбаўлення волi i права займаць пасады ў органах унутраных спраў тэрмiнам на 3 гады, а таксама штраф у 35 базавых велiчыняў. З улiкам таго, што былы мiлiцыянер прызнаў вiну i поўнасцю кампенсаваў урон, судом прымененая адтэрмiноўка выканання прысуду тэрмiнам на 2 гады. Вярхоўная Рада Украiны ўнесла змяненнi ў закон Украiны "Аб ахове жывёлаў ад жорсткiх адносiнаў". За адпаведны закон прагаласавалi 259 дэпутатаў з 414, якiя зарэгiстравалiся. У прыватнасцi, закон забараняе адкормлiваць гусей i качак для атрымання тлустай пячонкi. ПОЩНЫ АБЗАЦ 27-гадовы амерыканец Нiкалас Панцiла залез у кабiну мiкрааўтобуса "хуткай дапамогi" i, нягледзячы на тое, што ў задняй частцы салона медыкi аказвалi дапамогу хворым, сагнаў машыну. Надзвычайны выпадак здарыўся на лыжным курорце ў штаце Вiсконсiн: хлопец быў пад чаркай, i, пэўна, таму не заўважыў прысутнасцi iншых людзей. Палiцыi засталося толькi аператыўна зрэагаваць на званок аднаго з медыкаў. Згоншчыку iнкрымiнуецца не толькi "прывядзенне ў рух транспартнага сродку без дазволу гаспадара", але i "кiраванне ў нецвярозым стане транспартным сродкам".Ручай з гарэлкi залiў нямецкi аўтабан. На аўтабане непадалёк ад Вiсбадэна стварыўся вялiзны затор, прычынай якога стаў грузавiк з гарэлкай. У кузаве фуры знаходзiлася 23 т грузу, цi больш за 20 тыс. бутэлек гарэлкi. Калi 51-гадовы кiроўца стаў з'язджаць з трасы на прылеглую дарогу, бакавая сценка кантэйнера не вытрымала нагрузкi i праламiлася. У вынiку палова скрынак вывалiлася на дарогу, i 10 тыс. бутэлек разбiлiся. Рух па аўтабане на некалькi гадзiн быў заблакаваны. Тэст на алкаголь паказваў, што кiроўца быў абсалютна цвярозы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ручай з гарэлкi залiў нямецкi аўтабан. На аўтабане непадалёк ад Вiсбадэна стварыўся вялiзны затор, прычынай якога стаў грузавiк з гарэлкай. У кузаве фуры знаходзiлася 23 т грузу, цi больш за 20 тыс. бутэлек гарэлкi. Калi 51-гадовы кiроўца стаў з'язджаць з трасы на прылеглую дарогу, бакавая сценка кантэйнера не вытрымала нагрузкi i праламiлася. У вынiку палова скрынак вывалiлася на дарогу, i 10 тыс. бутэлек разбiлiся. Рух па аўтабане на некалькi гадзiн быў заблакаваны. Тэст на алкаголь паказваў, што кiроўца быў абсалютна цвярозы.
|
|