Бабруйскi крыж на мысе Горн
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Вядомы мараплавец Фёдар Конюхаў наведаў Бабруйск i Бабруйскi дзяржаўны прафесiйна-тэхнiчны мастацкi каледж. У 1973—1974 гадах, Фёдар вучыўся ў гэтай вядомай установе на рэзчыка па дрэве, але так i не атрымаў дыплома аб адукацыi. Разам з бацькам, якi быў мараком, ён паехаў у сваю першую кругасветку. Малады чалавек не паспяваў вярнуцца i прасiў дазволу прыступiць да заняткаў на два тыднi пазней за iншых, але колiшняе кiраўнiцтва Бабруйскага ПТВ яму гэтага не дазволiла. Цяпер Фёдара Конюхава прынялi ў каледжы як свайго славутага навучэнца. Больш за тое, спецыялiсты па дрэве каледжа вырабiлi для яго разборны крыж, якi вандроўнiк мяркуе ўсталяваць на мысе Горн у памяць усiх мараплаўцаў, якiя там загiнулi. Ілона Iванова. "Залаты Алень Гродна"У горадзе над Нёманам адбылася ўрачыстая цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў новага конкурсу сярод журналiстаў друкаваных i электронных СМI "Залаты Алень Гродна". Ён арганiзаваны Гродзенскiм гарвыканкамам i абяцае стаць традыцыйным. Галоўны прыз для лаўрэатаў у шэрагу намiнацый (журналiсцкiя праекты, за лепшае асвятленне пытанняў эканомiкi, захавання i развiцця нацыянальных традыцый, папулярызацыi турыстычнага патэнцыялу горада i iнш.) — вельмi прыгожая статуэтка з выявай аленя Святога Губерта, якi з'яўляецца афiцыйным геральдычным сiмвалам Гродна. Наша даведка. Святы Губерт — каталiцкi святы, апякун паляўнiчых. Паводле легенды, аднойчы падчас палявання ён убачыў прыгажуна-аленя з залатым крыжом памiж рагамi i, вельмi ўзрушаны гэтым знакам, стаў узорным хрысцiянiнам, раздаў усю сваю маёмасць бедным. Выява герба з аленем Святога Губерта змешчана на пячатках Гродзенскага магiстрата 1565 года i пазней. Сёння гэты сiмвал упрыгожвае герб i сцяг горада. Святы Губерт — каталiцкi святы, апякун паляўнiчых. Паводле легенды, аднойчы падчас палявання ён убачыў прыгажуна-аленя з залатым крыжом памiж рагамi i, вельмi ўзрушаны гэтым знакам, стаў узорным хрысцiянiнам, раздаў усю сваю маёмасць бедным. Выява герба з аленем Святога Губерта змешчана на пячатках Гродзенскага магiстрата 1565 года i пазней. Сёння гэты сiмвал упрыгожвае герб i сцяг горада.Барыс ПРАКОПЧЫК. Адзiн на ўсеУ сталiцы плануецца ўкаранiць адзiны электронны праязны бiлет на ўсе вiды транспарту, паведамiў намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Аляксандр Барысенка. На рухомых саставах будуць усталяваныя спецыяльныя прыстасаваннi. "Укараненне электроннага праязнога пачнецца ў 2011 годзе з метрапалiтэна, а затым распаўсюдзiцца на ўвесь гарадскi транспарт i цалкам завершыцца ў 2012 годзе", — адзначыў А. Барысенка. Адзiны электронны праязны бiлет будзе тарыфiкаваны ў залежнасцi ад колькасцi, працягласцi i часу паездкi. Веранiка ЛЕБЕДЗЕВА, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны". За "прыхватызаванае" набывала гаражы..."З розумам" распараджалася сродкамi, якiя выкрала ў сваёй арганiзацыi, бухгалтар аднаго з гаражна-будаўнiчых кааператываў Заводскага раёна Мiнска: жанчына набыла за грошы, што "прылiплi" да рук, 2 гаражы, аўтамабiль i iншыя рэчы. Паводле звестак прэс-афiцэра Заводскага РУУС Тамары Рулiнскай, кемлiвая жанчына падазраецца ў крадзяжы 55 мiльёнаў беларускiх рублёў. Як выявiлася, атрымлiваючы ўзносы ад членаў гаражнага кааператыва, яна, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, уносiла несапраўдныя звесткi ў прыходна-касавыя ордэры: атрыманыя сумы змяншалiся ў разы. У дачыненнi да бухгалтара заведзена крымiнальная справа, за такое злачынства ў Крымiнальным кодэксе прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн ад 5 да 12 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi. Iгар ГРЫШЫН. Разбiраў... чыгункуНехта непадалёк ад Лунiнца выкраў частку рэек з закансерваванага ўчастка чыгункi. А выявiлi злодзея выпадкова, калi на вул. Чырвонай у Лунiнцы затрымалi аўтамашыну "Рэно-Трафiк". Зазiрнулi ў салон, а там 21 кавалак чыгуначных рэек. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы мараплавец Фёдар Конюхаў наведаў Бабруйск i Бабруйскi дзяржаўны прафесiйна-тэхнiчны мастацкi каледж. У 1973—1974 гадах, Фёдар вучыўся ў гэтай вядомай установе на рэзчыка па дрэве, але так i не атрымаў дыплома аб адукацыi. Разам з бацькам, якi быў мараком, ён паехаў у сваю першую кругасветку. Малады чалавек не паспяваў вярнуцца i прасiў дазволу прыступiць да заняткаў на два тыднi пазней за iншых, але колiшняе кiраўнiцтва Бабруйскага ПТВ яму гэтага не дазволiла.
|
|