Прагноз надвор’я ў Беларусі на 13—15 лютага
12.02.2010 13:24
—
Новости Общества
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Месцамі мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—10°С, днём 0 — мінус 6°С. У Мінску 13 лютага воблачна, часам снег. Ноччу слабая мяцеліца і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—8°С, днём мінус 3—5°С. У наступныя двое сутак, 14—15 лютага, у Беларусі будзе воблачна. 14 лютага часам снег, мокры снег, месцамі моцны снег. Па паўднёвым усходзе галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С, ноччу па Віцебскай вобласці да мінус 9°С. 15 лютага ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°С, днём 0 — мінус 6°С. У Мінску 14 лютага воблачна, часам снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5°С, днём мінус 2—4°С. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Месцамі...
|
|