Значная частка дзяцей не гатовы ісці ў школу ў шасцігадовым узросце. 21.by

Значная частка дзяцей не гатовы ісці ў школу ў шасцігадовым узросце

12.02.2010 17:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Значная частка дзяцей, якія пачынаюць навучанне ў школе ў шэсць гадоў, не гатовы да яе з прычыны недастатковага псіхалагічнага развіцця.

Пра гэта паведаміў галоўны доктар Гарадскога клінічнага дзіцячага псіханеўралагічнага дыспансера, галоўны пазаштатны дзіцячы псіхіятр Мінска і Беларусі Вадзім Кірылюк 12 лютага падчас сустрэчы з журналістамі перад пачаткам рэспубліканскай навукова‑практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі захворванняў нервовай сістэмы ў дзяцей».

Спецыяліст сказаў, што гэтай вясной у Мінску ў трэці раз пройдзе агульнагарадская акцыя «Ці гатова ваша дзіця да школы?» і заклікаў удзельнічаць у ёй дзяцей, якія пойдуць у школу гэтым годам. Бацькі змогуць атрымаць кансультацыі псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў Гарадскога клінічнага дзіцячага псіханеўралагічнага дыспансера і дзіцячых паліклінік горада наконт гатоўнасці іх дзяцей да школы.

У 2009 годзе падчас акцыі да спецыялістаў звярнулася больш за паўтары тысячы чалавек. Пры гэтым па псіхалагічных паказчыках аказаліся не гатовымі ісці ў школу 52% дзяцей, у 2008 годзе — 56%.

Кірылюк падкрэсліў, што псіхалагічная гатоўнасць да школы не звязана з уменнем дзіцяці чытаць і лічыць, а вызначаецца ўзроўнем псіхічнага развіцця для засваення школьнай праграмы і здольнасцю вучыцца ў калектыве аднагодкаў.

Галоўны ўрач выказаў меркаванне, што празмерныя разумовыя і фізічныя нагрузкі ў дашкольным і школьным узросце негатыўна ўплываюць на здароўе дзіцяці. Не варта перагружаць дзіця, аддаючы яго «ледзь ці не з трох гадоў у некалькі гурткоў, у тым ліку англійскай мовы». Дзіця не трэба прыспешваць з развіццём, а неабходна падыходзіць да працэсу разумна, адзначыў спецыяліст.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Значная частка дзяцей, якія пачынаюць навучанне ў школе ў шэсць гадоў, не гатовы да яе з прычыны недастатковага псіхалагічнага развіцця.Пра гэта паведаміў галоўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика