ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
16.02.2010
—
Новости Общества
|
У Бельгii электрычкi сутыкнулiся лоб у лоб
Ад 20 да 27 чалавек загiнулi пры сутыкненнi пасажырскiх цягнiкоў у Бельгii ў панядзелак ранiцай. Параненыя 27 чалавек, сярод iх ёсць цяжкапараненыя. Цягнiкi сутыкнулiся каля 8:30 па мясцовым часе ў раёне Буйзiнген горада Халле, што прыкладна за 15 км на паўднёвы захад ад сталiцы. Паводле звестак iнфраструктурнага аператара Іnfrabel, адзiн цягнiк выйшаў з Левена ў Брэн-ле-Конт, а другi — з Кеврэна ў Льеж. Учора на месцы ўжо працавалi следчыя генеральнай пракуратуры краiны. Прычыны катастрофы ўдакладняюцца. Паводле папярэдняй iнфармацыi, аварыя магла быць выклiканая збоем у сiстэме кiравання, у вынiку чаго цягнiкi, якiя рухалiся насустрач адзiн аднаму, апынулiся на адным пуцi. Прыднястроўе гатова да размяшчэння расiйскiх "Iскандэраў"Прэзiдэнт непрызнанага Прыднястроўя пацвердзiў iнфармацыю СМI аб тым, што рэспублiка гатовая размясцiць на сваёй тэрыторыi расiйскiя аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Iскандэр". "Мы не пярэчым", — сказаў Iгар Смiрноў на прэс-канферэнцыi ў Маскве ў панядзелак. "Што датычыцца "Iскандэраў", то мы даўно сказалi, што мы гатовыя", — паведамiў ён. Пры гэтым кiраўнiк рэспублiкi падкрэслiў, што з афiцыйнай просьбай з нагоды комплексаў "Iскандэр" Прыднястроўе да Расii не звярталася. Раней у прэсе з'явiлася iнфармацыя, што малдаўская грамадска-палiтычная арганiзацыя "Раўнапраўе", якая прадстаўляе iнтэрасы нацыянальных меншасцяў у краiне, папрасiла прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева стварыць у Прыднястроўi сiстэму абароны ў адказ на амерыканскую сiстэму ПРА ва Усходняй Еўропе, у тым лiку ў суседняй з Малдовай Румынii. Амерыканскi пасол пабiўся з дарадцам турэцкага прэм'ера14 лютага ў сталiцы Катара адбылася бойка памiж амерыканскiм паслом Джозафам Лебаронам i дарадцам турэцкага прэм'ера Фуадам Танлаем. Паводле iнфармацыi турэцкага выдання, канфлiкт адбыўся падчас сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хiлары Клiнтан з прэм'ер-мiнiстрам Турцыi Рэджэпам Таiпам Эрдаганам. Сустрэча, як адзначае IА "Трэнд", адбылася ў рамках форума "ЗША — Iсламскi свет". Гутарка Эрдагана i Клiнтан была разлiчаная на 20 хвiлiн, аднак сустрэча зацягнулася на гадзiну. Амерыканскi пасол, якi чакаў за дзвярыма, папрасiў турэцкiх дыпламатаў, каб яны нагадалi ўдзельнiкам сустрэчы аб часе. У адказ на зварот амерыканскага чыноўнiка дыпламаты адказалi адмовай. Тады Лебарон заявiў iм: "Заканчвайце сустрэчу. Вы зусiм не так важныя, эмiр (Клiнтан спяшалася яшчэ на адну сустрэчу) важней за вас", — i стаў грукаць у дзверы кулакамi. Гэта раззлавала Фуада Танлая, якi займае пасаду дарадцы Эрдагана па знешняй палiтыцы. "Ты не можаш зневажаць маю краiну! Хто тут вялiкi, нiхто не можа вырашаць. Я табе гэтага не дазволю!" — заявiў Танлай. Пасля гэтага дыпламаты, як паведамляецца, "учапiлiся адзiн аднаму ў горла". Шум ад бойкi, як адзначае агенцтва, быў чутны ў кабiнеце, дзе праходзiла сустрэча Эрдагана i Клiнтан. Аднак перарываць гутарку палiтыкi не сталi. Аб наступствах iнцыдэнту нiчога не паведамляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бельгii электрычкi сутыкнулiся лоб у лоб Ад 20 да 27 чалавек загiнулi пры сутыкненнi пасажырскiх цягнiкоў у Бельгii ў панядзелак ранiцай. Параненыя 27 чалавек, сярод iх ёсць цяжкапараненыя.
|
|