ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

17.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камунiсты вырашылi даказаць, што палякаў у Катынi расстралялi фашысты

Фракцыя КПРФ у Дзярждуме Расii прапанавала стварыць парламенцкую камiсiю па расследаваннi новых фактаў расстрэлу ў 1940 годзе ў Катынi звыш 20 тыс. польскiх афiцэраў. Камунiсты запэўнiваюць, што ў iх на руках ёсць копii дакументаў, якiя сведчаць: польскiх афiцэраў расстрэльвалi нямецкiя салдаты, а не супрацоўнiкi НКУС. Эксперты не вераць гэтым сведчанням i называюць iх поўным глупствам, пiшуць "Новые известия".

Нагадаем падрабязнасцi "катыньскай справы". Паводле сцвярджэння гiсторыкаў, 5 сакавiка 1940 года Палiтбюро ЦК ВКП(б) вынесла рашэнне: прысудзiць да расстрэлу без разгляду спраў польскiх афiцэраў i iнтэлiгентаў, захопленых у палон Чырвонай Армiяй у вераснi i кастрычнiку 1939 года. У красавiку-маi 1940 года ў Катынi пад Смаленскам i iншых месцах супрацоўнiкi органаў НКУС пакаралi смерцю звыш 20 тыс. польскiх ваеннапалонных. З таго самага часу i да канца 80-х гадоў савецкая прапаганда сцвярджала, што Катынь — справа рук фашыстаў. Гiстарычная праўда была адноўленая толькi праз 52 гады пасля расстрэлу.

Створаны самы танны мабiльнiк у свеце

Мабiльны аператар Vоdаfоnе на мабiльным кангрэсе ў Барселоне прадставiў самы танны тэлефон у свеце, Vоdаfоnе 150, перадае BBС Nеws. Прылада каштуе меней за 15 долараў i будзе пастаўляцца ў краiны, якiя развiваюцца.

Новы мабiльнiк дазваляе здзяйсняць галасавыя званкi, адпраўляць i прымаць SMS, а таксама падтрымлiвае мабiльныя плацяжы. Vоdаfоnе 150 спачатку з'явiцца ў Індыi, Турцыi i васьмi афрыканскiх краiнах. Даражэйшая версiя, Vоdаfоnе 250, абсталяваная каляровым экранам i FM-радыё. Яе кошт складзе каля 20 долараў.

Варта адзначыць, што Vоdаfоnе 150 можа апынуцца не самым танным мабiльным тэлефонам. У 2009 годзе венесуэльская кампанiя Vеtеlса пры дапамозе кiтайскага вытворцы ZTЕ стварыла бюджэтны тэлефон Vеrgаtаriо. Прылада працуе ў сетках СDMА, абсталяваная VGА-камерай i ўтрымоўвае медыяплэер. Яго заяўлены кошт складае каля 15 долараў.

У Шатландыi зварылi пiва крэпасцю ў 41 градус

У Шатландыi зварана i паступiла ў продаж самае моцнае ў свеце пiва — яно мацней за гарэлку i вiскi, паколькi ўтрымоўвае не 40, а 41 алкагольны градус. Тым самым працаўнiкi шатландскага бровара Brеwdоg пабiлi рэкорд сваiх нямецкiх калегаў з фiрмы Sсhоrsсhbrаu, якiя некалькi тыдняў таму абвясцiлi аб тым, што выпускаюць на рынак 40-градуснае пiва Sсhоrsсhbосk-40.

Пiва крэпасцю 41 градус прадаецца праз сайт кампанii з дастаўкай па тэрыторыi Вялiкабрытанii. Бутэлька ў 330 мл абыдзецца ў 40 фунтаў стэрлiнгаў, плюс сем фунтаў за дастаўку поштай. Пры гэтым, паведамляе газета Thе Sсоttish Sun, германскае пiва Sсhоrsсhbосk-40 таксама прадаецца ў Шатландыi, але каштуе 10 ф. ст. за дозу ў 25 мл.

Кожны трэцi iнтэрнэтчык шукае ў Сецiве каханне

Апытанне амаль 11 тысяч карыстальнiкаў iнтэрнэту, праведзенае брытанскай карпарацыяй BBС у 19 краiнах, паказала, што 30 працэнтаў iнтэрнэтчыкаў лiчаць Сетку падыходным месцам, каб завесцi рамантычныя адносiны.

Лiдарамi па частцы такога выкарыстання iнтэрнэту сталi Iндыя i Пакiстан, дзе колькасць карыстальнiкаў, якiя шукаюць сабе пару, дасягае 60 працэнтаў. У цэлым, больш высокiя паказчыкi ў краiн, якiя развiваюцца: 47 працэнтаў у Гане, 42 працэнты — на Фiлiпiнах.

У той жа час жыхары развiтых краiн меней схiльныя шукаць каханне ў iнтэрнэце: у Вялiкабрытанii гэтым займаюцца 28 працэнтаў iнтэрнэтчыкаў, у Францыi — 27 працэнтаў, у ЗША — 21 працэнт, у Паўднёвай Карэi — 16 працэнтаў.

Адзначаецца таксама, што людзi адукаваныя меней схiльныя да пошуку рамантычных прыгодаў у iнтэрнэце: сярод карыстальнiкаў з унiверсiтэцкiм дыпломам пару сабе шукаюць 28 працэнтаў, а сярод карыстальнiкаў без вышэйшай адукацыi — 36 працэнтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камунiсты вырашылi даказаць, што палякаў у Катынi расстралялi фашысты Фракцыя КПРФ у Дзярждуме Расii прапанавала стварыць парламенцкую камiсiю па расследаваннi новых фактаў расстрэлу ў 1940 годзе ў Катынi звыш 20 тыс. польскiх афiцэраў. Камунiсты запэўнiваюць, што ў iх на руках ёсць копii дакументаў, якiя сведчаць: польскiх афiцэраў расстрэльвалi нямецкiя салдаты, а не супрацоўнiкi НКУС. Эксперты не вераць гэтым сведчанням i называюць iх поўным глупствам, пiшуць "Новые известия".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика