АБЗАЦ
17.02.2010
—
Новости Общества
|
Пешаходам за адсутнасць святлоадбiвальных элементаў у цёмны час сутак з 23 лютага давядзецца заплацiць штраф да Br105 тыс. У гэты дзень уступяць у сiлу адпаведныя папраўкi ў КаАП Беларусi. Калi зараз штраф за такое парушэнне складае 0,5 базавай велiчынi, то ў далейшым парушальнiкам давядзецца раскашэльвацца на суму ад 1 да 3 базавых. У Полацкiм раёне выратавальнiкi ўначы выцягнулi са снежнага заносу ў полi мясцовага жыхара, якi замярзаў. Паведамленне аб здарэннi паступiла да выратавальнiкаў апоўначы ад жонкi пацярпелага. Яе муж вырашыў скарацiць шлях дадому i аказаўся ў бядзе — у полi каля возера Рапнянскае ён трапiў у снежны занос, а жанчына разам з 15-гадовым сынам не змаглi яму дапамагчы. Мужчына 1964 г.н. дастаўлены ў рэанiмацыю з пераахаладжэннем i абмаражэннем канечнасцяў. Каля 200 чалавек былi эвакуяваныя з бальнiцы ў Старых Дарогах. Паведамленне ад невядомага паступiла 15 лютага ў 12.47. Ён сказаў, што ў будынку Старадарожскай цэнтральнай раённай бальнiцы, якая адначасова з'яўляецца i палiклiнiкай, у трох месцах закладзены выбуховыя ўстройствы, начыненыя 5 кг тратылу. На месца аператыўна выехалi супрацоўнiкi праваахоўных органаў, выратавальнiкi i ваенныя. З будынка былi эвакуяваныя каля 200 чалавек — медперсанал i наведвальнiкi. Выбуховыя ўстройствы не знойдзены. Старадарожскiм мiлiцыянерам спатрэбiлася каля чатырох гадзiн, каб затрымаць падазронага. Ім аказаўся мужчына 1964 года нараджэння, рабочы аднаго з прадпрыемстваў. Ён сямейны чалавек, у яго двое дзяцей. Матывы яго паводзiнаў пакуль не высветленыя, вядзецца следства, якое ўключае ў сябе i медыцынскi агляд. Дырэктара ўнiтарнага прадпрыемства, якое знаходзiцца ў Маладзечне, падазраюць у падмане заказчыкаў больш чым на Br172 млн. Прадпрыемства выконвае работы па праектаваннi, будаўнiцтве будынкаў i збудаванняў, а таксама праводзiць iнжынерныя пошукi. Падазроны з лiпеня па снежань 2007 года пад выглядам шпалапрадукцыi, якая адпавядае ДАСТу, паставiў на аб'ект iншага прадпрыемства шпалы, якiя не адпавядалi вызначаным патрабаванням па глыбiнi прамочвання. Заказчыку была нанесена шкода ў асаблiва буйным памеры. Заведзена крымiнальная справа. У Францыi ў панядзелак была абрабаваная дачка мэра Кiева Леанiда Чарнавецкага. Як перадаюць iнфармагенцтвы, здабычай рабаўнiка сталi ювелiрныя вырабы на суму каля 4,5 млн еўра. Жанчына накiроўвалася ў Парыж з аэрапорта iмя Шарля дэ Голя, калi злачынец праз акно аўтамабiля выхапiў яе дамскую сумачку. Як мяркуецца, рабаўнiк рухаўся на матацыкле, i калi аўтамабiль з дачкой мэра спынiўся на святлафоры цi засеў у заторы, матацыклiст разбiў шкло, забраў сумачку i знiк. ПОЎНЫ АБЗАЦШведскаму палiцэйскаму пагражаюць дысцыплiнарныя спагнаннi за забытыя ў пральнi матэрыялы крымiнальнага расследавання. Супрацоўнiк палiцыi, iмя якога не называецца, забыўся флэш-накапляльнiк у кiшэнi штаноў, якiя прынёс мыць у агульную пральню шматкватэрнага дома. Флэшка вывалiлася ў час мыцця i была знойдзена ў пральнай машыне суседам палiцэйскага. Мужчына прагледзеў змест накапляльнiка ў сябе дома i знайшоў там дзiцячую парнаграфiю. Акрамя таго, там былi звычайныя сямейныя фатаграфii, на якiх ён пазнаў дзяцей суседа-палiцэйскага. Мужчына звярнуўся ў палiцыю. Як высветлiлася, парнаграфiчныя здымкi мелi дачыненне да крымiнальнай справы, расследаваннем якой займаўся палiцэйскi. Яму не будуць прад'яўляць абвiнавачанняў, аднак ён атрымае вымову або штраф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шведскаму палiцэйскаму пагражаюць дысцыплiнарныя спагнаннi за забытыя ў пральнi матэрыялы крымiнальнага расследавання. Супрацоўнiк палiцыi, iмя якога не называецца, забыўся флэш-накапляльнiк у кiшэнi штаноў, якiя прынёс мыць у агульную пральню шматкватэрнага дома. Флэшка вывалiлася ў час мыцця i была знойдзена ў пральнай машыне суседам палiцэйскага. Мужчына прагледзеў змест накапляльнiка ў сябе дома i знайшоў там дзiцячую парнаграфiю. Акрамя таго, там былi звычайныя сямейныя фатаграфii, на якiх ён пазнаў дзяцей суседа-палiцэйскага. Мужчына звярнуўся ў палiцыю. Як высветлiлася, парнаграфiчныя здымкi мелi дачыненне да крымiнальнай справы, расследаваннем якой займаўся палiцэйскi. Яму не будуць прад'яўляць абвiнавачанняў, аднак ён атрымае вымову або штраф.
|
|