Дайце!
17.02.2010
—
Новости Общества
|
Услед за пісьмом Шмадзетная сям'я — не "індульгенцыя" ад iгнаравання нормаў жыцця ў грамадстве Працуючы ў газеце, карэспандэнту "Звязды" неаднойчы даводзiлася сустракацца са шматдзетнымi сем'ямi i, як правiла, з пачуццём глыбокай павагi да гэтых людзей расказваць пра iх чытачам. Альбо дапамагаць, наколькi гэта можа журналiст, у тых цi iншых праблемных сiтуацыях. I вось — чарговы, але зусiм, як аказалася, нетыповы выпадак.Па электроннай пошце ў рэдакцыю звярнуўся Сяргей ХАРЧАНКА з вёскi Азёры Гродзенскага раёна: "Сям'я, у якой сямёра дзяцей ва ўзросце ад аднаго месяца да трынаццацi гадоў, са студзеня 2008 года не можа атрымаць дзярждапамогi сем'ям, што выхоўваюць дзяцей, i iншай дапамогi, умовы пражывання блакадныя. А дзе гарантыi ўрада? Вось яна, праўда аб шматдзетных сем'ях, а не паказуха". Першае ўражанне, калi знаёмiшся з гэтым зваротам — "крык душы". А як насамрэч? Паспрабуем разабрацца, кiруючыся не эмоцыямi, а канкрэтнымi фактамi.
Спачатку азнаёмiмся з адказам, якi жонка Сяргея Харчанкi атрымала яшчэ ў жнiўнi 2008 года з Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны: "Паважаная Ганна Антонаўна! У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, што выхоўваюць дзяцей", права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады, маюць бацькi з лiку членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак (а ён i з'яўляецца такiм суб'ектам гаспадарання. — Б.П.) пры ўмове выплаты iм абавязковых страхавых узносаў на сацыяльнае страхаванне. Паколькi гэта ўмова мужам не выканана, права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады, Ваша сям'я не мае. Таксама iнфармуем, што, згодна з пастановай Савета Мiнiстраў ад 1 сакавiка 2007 г. "Аб бясплатным забеспячэннi прадуктамi харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця", сем'i, у якiх сярэднедушавы даход у месяц не перавышае 100 працэнтаў найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, зацверджанай Урадам Рэспублiкi Беларусь, за два апошнiя кварталы, маюць права на бясплатнае забеспячэнне прадуктамi харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Па пытаннi прызначэння гэтага вiду дзяржаўнай падтрымкi Вы можаце звярнуцца ў камiсiю па аказаннi адраснай сацыяльнай дапамогi, створаную Гродзенскiм райвыканкамам".
Iгар БУЛАЙ, начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага райвыканкама: — Мы патлумачылi Сяргею Харчанку, як правiльна паступiць у гэтай сiтуацыi, якiя ён яшчэ мае правы i льготы. Было сказана, што, заплацiўшы ўзносы на сацыяльнае страхаванне за шэсць месяцаў каляндарнага года, ён атрымае права на штомесячную дзяржаўную дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады. Калi казаць простымi словамi, сёння, каб нешта папрасiць у дзяржавы, вы павiнны дзяржаве i нешта даць. Не выканаў свае абавязацельствы — значыць, страцiў права прасiць нейкi вiд дапамогi ў дзяржавы. Харчанка гэта праiгнараваў. I ў 2009 годзе зноў звярнуўся па прызначэнне дзяржаўнай дапамогi на дзяцей, старэйшых за тры гады. Аднак атрымаў адмову ў сувязi з тым, што не заплацiў страхавыя ўзносы за 2008 год. Яму яшчэ раз параiлi заплацiць гэтыя ўзносы, але марна... I што ў вынiку? Выканаўшы патрабаванне закона аб абавязковых узносах на сацыяльнае страхаванне (сума за шэсць месяцаў склала б прыкладна 500 тысяч рублёў), сям'я з 1 студзеня 2010 года атрымлiвала б дзяржаўную дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады, у памеры каля 650 тысяч рублёў. Штомесячна. Але, не заплацiўшы страхавыя ўзносы, на гэты вiд дапамогi ад дзяржавы права не маеш. Што датычыцца бясплатнага харчавання на дзiця першых двух гадоў жыцця, то ў красавiку 2009 года Харчанка падаў заяву, i сям'я паўгода атрымлiвала адпаведны набор прадуктаў (сярэднi кошт — каля 200 тысяч рублёў у месяц). У кастрычнiку трэба было зноў звярнуцца па гэту дапамогу i дзiця, якому ў лютым 2010 года спаўняецца два гады, да гэтага часу мела поўнае права на бясплатнае харчаванне. Аднак бацька праiгнараваў i гэта. Дагэтуль, дарэчы, ён не забраў i аднаразовую дапамогу (у памеры пяцi базавых велiчыняў), якая была выдзелена шматдзетнай сям'i адной грамадскай арганiзацыяй. Маўляў, гэта мiзэрная сума, а падачкi яму не патрэбныя. — Гэта адзiнкавы выпадак сярод шматдзетных сем'яў у нашым раёне, калi чалавек не iдзе на кантакт i не ўспрымае тое, што яму кажуць па выкананнi нормаў заканадаўства, — зазначае Iгар Булай. У студзенi гэтага года ў Харчанкаў нарадзiлася сёмае дзiця. Мацi, Ганна Антонаўна, атрымае ўсе вызначаныя заканадаўствам выплаты па месцы працы. Акрамя таго, Гродзенскiм райвыканкамам з 1 студзеня 2008 года вызначаныя аднаразовыя выплаты пры нараджэннi двойнi, а таксама чацвёртага i наступных дзяцей. Згодна з гэтым рашэннем, сям'я Харчанкаў у сувязi з нараджэннем сёмага дзiцяцi атрымае дапамогу ў памеры 15 базавых велiчыняў. Плюс да гэтага, зноў жа, ёсць права на дзяржаўную падтрымку прадуктамi харчавання. Мяркуйце самi, як усе вышэйзгаданыя факты стасуюцца са сцвярджэннем Сяргея Харчанкi аб адсутнасцi дзяржаўных гарантый шмадзетным сем'ям. Але, можа, у гэтым выпадку мае месца нейкая выключная жыццёвая сiтуацыя, калi пры ўсiм жаданнi немагчыма заплацiць тыя страхавыя ўзносы i атрымаць дапамогу на дзяцей? Разам з Iгарам БУЛАЕМ i дырэктарам Гродзенскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Анжэлай ДАЛГАШЭЙ накiроўваемся ў Азёры. Першая сустрэча — у мясцовай школе, дзе вучацца чацвёра дзяцей Ганны i Сяргея Харчанкаў. Намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце Iна БIРЭТА кажа, што ў школе ёсць дзецi з так званых цяжкiх сем'яў, але гэту яна такой назваць не можа. Дзецi акуратна апранутыя, харчуюцца ў школе, як i iншыя, для бацькоў бясплатна, маюць мабiльныя тэлефоны. Умовы пражывання, якiя Сяргей Харчанка называе "блакаднымi", паводле акта абследавання (верасень 2008 года), нiякай трывогi не выклiкалi. Прынамсi нiхто не забараняў гаспадарам адзначыць у акце нейкiя праблемы i просьбы па iх вырашэннi, але гэтага зроблена не было. Нiхто не прымушаў Харчанкаў i "паляпшаць" сваё матэрыяльнае становiшча: з iх слоў у гэтым дакуменце пазначана, што на той час яны зараблялi паўтара мiльёна рублёў у месяц. Мо, пасля гэтага ўмовы пражывання шматдзетнай сям'i значна пагоршылiся? Едзем паглядзець, што ёсць у сапраўднасцi. Усякае даводзiлася бачыць работнiкам службы сацыяльнай абароны i журналiстам, але ў гэтым выпадку ў нас таксама, як i ў настаўнiкаў, што складалi вышэйзгаданы акт, не ўзнiкла адчування нейкай катастрофы i безвыходнасцi, калi дзяцей трэба лiтаральна ратаваць ад падзення ў бездань. У доме, як i мае быць, прыбрана, цёпла, у адным з пакояў — матэрыялы для далейшага добраўпарадкавання, а ў зале — камп'ютар, якi служыць Сяргею Харчанку для яго скаргаў наконт гаротнага стану сям'i i бяздзейнасцi дзяржаўных органаў (як потым высветлiлася, не толькi ў "Звязду", але i ў iншыя рэспублiканскiя iнстанцыi). Заўважаем, праўда, што ў зале не хапае пiсьмовага стала для падрыхтоўкi дзяцей-школьнiкаў да заняткаў. "Маеце патрэбу ў стале — прывязём", — звяртаецца да гаспадара Анжэла Далгашэй. Але гэта прапанова, як падалося, яго зусiм не зацiкавiла. Таксама дробязь, "падачка", як i ў выпадку з аднаразовай грашовай дапамогай ад грамадскай арганiзацыi? Не ўбачылi мы i жадання нарэшце прыслухацца да спецыялiстаў службы сацыяльнай абароны i выканаць устаноўленыя заканадаўствам умовы для атрымання дзяржаўнай дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за тры гады. Сяргей Харчанка лiчыць, што ў дачыненнi да яго сям'i трэба... не глядзець на закон, а прымаць асобнае рашэнне на мясцовым узроўнi. I ён, такое ўражанне, упэўнены, што "зверху" нацiснуць на мясцовыя ўлады i тыя ледзь не самi прывязуць яму i грошы, i бясплатнае харчаванне. Мо, яшчэ i прабачэння папросяць? Пры гэтым Харчанка казырае прозвiшчамi кiраўнiкоў рэспублiканскага ўзроўню, да якiх звяртаўся са скаргамi, а вось уласных хiбаў i блiзка не бачыць. "Аргумент" адзiн: сям'я шматдзетная, матэрыяльнае становiшча складанае i таму дзяржава павiнна ўсяляк дапамагаць, не абцяжарваючы яго нейкiмi ўзносамi i iншымi ўстаноўленымi законам абавязкамi. Але бюракраты, маўляў, "заганяюць сям'ю ў кабалу". Дарэчы, а як жа з фермерскай справай? Няўжо i сапраўды, як сцвярджае Сяргей Харчанка ў апраўданне немагчымасцi заплацiць узносы на сацыяльнае страхаванне, вынiк працы i сапраўды нулявы, зусiм без даходу? У гэтым, пэўна, яшчэ трэба будзе разабрацца кампетэнтным органам. А пакуль — толькi некаторыя штрыхi да дзейнасцi Харчанкi ў фермерскай гаспадарцы. Па дакументах, з якiмi карэспандэнта "Звязды" азнаёмiў начальнiк землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Гродзенскага раёна Iгар ДОРАШАЎ, нядоўгая фермерская кар'ера Сяргея Харчанкi (паводле яго слоў, ён ужо адышоў ад гэтай справы i працуе ў прыватнай фiрме, хоць фермерская гаспадарка "Белы яр — Агра" па-ранейшаму значыцца ў дзяржаўным рэестры) складвалася так. У вераснi 2006 года ён звярнуўся ў Гродзенскi райвыканкам з заявай аб выдзяленнi яму зямельнага ўчастка ў пажыццёвае спадчыннае ўладанне для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi на тэрыторыi Парэцкага сельсавета. Яму выдзелiлi 20,82 гектара зямлi. А ў апошнi дзень 2008 года райвыканкам задаволiў просьбу фермера аб выдзяленнi яму яшчэ 67,1 гектара зямлi. Пасля чаго ён, паведамiў Iгар Дорашаў, так i не звярнуўся па пытаннi дзяржаўнай рэгiстрацыi другога ўчастка. Хоць, што не адмаўляе сам Харчанка, летась займаўся там раслiнаводствам з сярэдняй ураджайнасцю збожжавых культур каля трыццацi цэнтнераў з гектара. I пасля разлiку за камбайн, сродкi аховы раслiн ... "застаўся з нулём". Не выратавалi, маўляў, фiнансавае становiшча фермерскай гаспадаркi i клубнiцы — слаба ўрадзiлi. Аднак цi можна пераканацца ў гэтым на падставе афiцыйнай справаздачнасцi? Колькi сабрана збожжа, ягад? Куды прадукцыя рэалiзавана? Пакуль аб гэтым не ўдалося даведацца нават начальнiку аддзела статыстыкi Гродзенскага раёна Людмiле ПЫРСКАЙ: — Раз у год фермерскiя гаспадаркi падаюць нам справаздачу аб фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi. Калi чалавек не ведае, як яе скласцi, можна прыйсцi да нас — заўсёды дапаможам. Так iншыя фермеры i робяць. Аднак для Сяргея Харчанкi патрабаваннi заканадаўства аб дзяржаўнай статыстыцы — не ўказ. Ён не зрабiў справаздачу за 2008 год, а таксама па вынiках сяўбы i ўборкi ўраджаю летась. Iгнаруе i справаздачнасць аб фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi за мiнулы год, якая павiнна быць пададзена да 12 лютага. Бланкi яму выслалi, Харчанка iх атрымаў, аднак па сёння (мы гутарылi 15 лютага. — Б.П.) не з'явiўся. Накiроўваем яму павестку. Не прыйдзе — напiшам у райаддзел мiлiцыi, каб забяспечылi яго прывод. Калi ж i гэта мера не дасць вынiку, то звернемся ў суд. За парушэнне Закона аб дзяржаўнай статыстыцы прадугледжана пакаранне — штраф у памеры ад 50 да 120 базавых велiчыняў. Дык што, i гэтыя патрабаваннi Харчанка лiчыць бюракратычнымi прыдзiркамi? Можа, асабiста для яго трэба на ўзроўнi парламента зацвердзiць нейкi эксклюзiўны кодэкс паводзiнаў у грамадстве, дзе толькi правы i зусiм няма абавязкаў, з "iндульгенцыяй" ад iгнаравання агульнапрынятых нормаў толькi на той падставе, што сям'я шматдзетная? ...У кастрычнiку мiнулага года Сяргей Харчанка звярнуўся ў райвыканкам з заявай аб адмове ад выдзеленай яму зямлi (пакiнуўшы толькi тры гектары), матывуючы гэта адсутнасцю ў фермерскай гаспадаркi абаротных сродкаў, што робiць немагчымым далейшае эфектыўнае вядзенне сельскагаспадарчых работ. Зноў жа варта падкрэслiць, што справаздачнасць аб фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi адсутнiчае i таму цяжка меркаваць i пра абаротныя сродкi, i пра iншыя аспекты працы фермерскай гаспадаркi. Можна толькi звярнуць увагу на некаторыя моманты. У прыватнасцi, як стала вядома карэспандэнту "Звязды" з дапамогай начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Гродзенскага райвыканкама Iвана АЛIЗАРОВIЧА, за здадзенае летась у ААТ "Гроднахлебапрадукт" збожжа ячменю i жыта Харчанку заплачана 22 мiльёны рублёў. Гэта толькi тое, што вядома. — Я нiводнаму фермеру не адмовiў у кансультацыi, парадзе, аднак адпаведнага жадання з боку Харчанкi не заўважыў, — зазначае Iван Алiзаровiч. — Раiў яму, напрыклад, дзе больш выгадна прасушыць збожжа кукурузы. Не, адвёз туды, дзе сушка не на газе, а на вадкiм палiве, што ўдвая даражэй. А потым скардзiцца, што няма прыбытку, "на нулi". Як i ўсе фермеры, Харчанка атрымлiваў вызначаную заканадаўствам дзяржаўную падтрымку, у прыватнасцi, што датычыцца насення, угнаенняў, тэхнiкi. Яму выдзелiлi трактар МТЗ-21 (тэрмiн плацяжу — пяць гадоў, запазычанасць на сёння — 22 мiльёны 861 тысяча рублёў), плуг i глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат (запазычанасць — 22 мiльёны 229 тысяч рублёў), iншую тэхнiку, якой, паводле ацэнкi Iвана Алiзаровiча, дастаткова для апрацоўкi двухсот гектараў зямлi. У Харчанкi не атрымалася. I што, зноў вiнаватыя ўсе, толькi не ён сам? На жаль, у аўтара гэтых радкоў пасля гутаркi з Сяргеем Харчанкам не склалася ўражання, што ён хоча пераасэнсаваць погляды на вышэйзгаданыя пытаннi, на свае правы i свае абавязкi. I "перавыхаваць" гэтага чалавека, хоць яшчэ i маладога ўзросту, наўрад цi атрымаецца. А самае крыўднае, бадай, у тым, што погляды бацькi на жыццё ў грамадстве (калi няма адказнасцi за ўласныя дзеяннi i павагi да законаў, а толькi "Дайце!") могуць стаць нормай i для ягоных дзяцей. Вельмi хацелася б памылiцца ў такiм прагнозе. Барыс ПРАКОПЧЫК. Гродзенскi раён. П рацуючы ў газеце, карэспандэнту "Звязды" неаднойчы даводзiлася сустракацца са шматдзетнымi сем'ямi i, як правiла, з пачуццём глыбокай павагi да гэтых людзей расказваць пра iх чытачам. Альбо дапамагаць, наколькi гэта можа журналiст, у тых цi iншых праблемных сiтуацыях. I вось — чарговы, але зусiм, як аказалася, нетыповы выпадак. Па электроннай пошце ў рэдакцыю звярнуўся Сяргей ХАРЧАНКА з вёскi Азёры Гродзенскага раёна: "Сям'я, у якой сямёра дзяцей ва ўзросце ад аднаго месяца да трынаццацi гадоў, са студзеня 2008 года не можа атрымаць дзярждапамогi сем'ям, што выхоўваюць дзяцей, i iншай дапамогi, умовы пражывання блакадныя. А дзе гарантыi ўрада? Вось яна, праўда аб шматдзетных сем'ях, а не паказуха". Першае ўражанне, калi знаёмiшся з гэтым зваротам — "крык душы". А як насамрэч? Паспрабуем разабрацца, кiруючыся не эмоцыямi, а канкрэтнымi фактамi.
Спачатку азнаёмiмся з адказам, якi жонка Сяргея Харчанкi атрымала яшчэ ў жнiўнi 2008 года з Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны: "Паважаная Ганна Антонаўна! У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, што выхоўваюць дзяцей", права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады, маюць бацькi з лiку членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак (а ён i з'яўляецца такiм суб'ектам гаспадарання. — Б.П.) пры ўмове выплаты iм абавязковых страхавых узносаў на сацыяльнае страхаванне. Паколькi гэта ўмова мужам не выканана, права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады, Ваша сям'я не мае. Таксама iнфармуем, што, згодна з пастановай Савета Мiнiстраў ад 1 сакавiка 2007 г. "Аб бясплатным забеспячэннi прадуктамi харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця", сем'i, у якiх сярэднедушавы даход у месяц не перавышае 100 працэнтаў найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, зацверджанай Урадам Рэспублiкi Беларусь, за два апошнiя кварталы, маюць права на бясплатнае забеспячэнне прадуктамi харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Па пытаннi прызначэння гэтага вiду дзяржаўнай падтрымкi Вы можаце звярнуцца ў камiсiю па аказаннi адраснай сацыяльнай дапамогi, створаную Гродзенскiм райвыканкамам".
Iгар БУЛАЙ, начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага райвыканкама: — Мы патлумачылi Сяргею Харчанку, як правiльна паступiць у гэтай сiтуацыi, якiя ён яшчэ мае правы i льготы. Было сказана, што, заплацiўшы ўзносы на сацыяльнае страхаванне за шэсць месяцаў каляндарнага года, ён атрымае права на штомесячную дзяржаўную дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады. Калi казаць простымi словамi, сёння, каб нешта папрасiць у дзяржавы, вы павiнны дзяржаве i нешта даць. Не выканаў свае абавязацельствы — значыць, страцiў права прасiць нейкi вiд дапамогi ў дзяржавы. Харчанка гэта праiгнараваў. I ў 2009 годзе зноў звярнуўся па прызначэнне дзяржаўнай дапамогi на дзяцей, старэйшых за тры гады. Аднак атрымаў адмову ў сувязi з тым, што не заплацiў страхавыя ўзносы за 2008 год. Яму яшчэ раз параiлi заплацiць гэтыя ўзносы, але марна... I што ў вынiку? Выканаўшы патрабаванне закона аб абавязковых узносах на сацыяльнае страхаванне (сума за шэсць месяцаў склала б прыкладна 500 тысяч рублёў), сям'я з 1 студзеня 2010 года атрымлiвала б дзяржаўную дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады, у памеры каля 650 тысяч рублёў. Штомесячна. Але, не заплацiўшы страхавыя ўзносы, на гэты вiд дапамогi ад дзяржавы права не маеш. Што датычыцца бясплатнага харчавання на дзiця першых двух гадоў жыцця, то ў красавiку 2009 года Харчанка падаў заяву, i сям'я паўгода атрымлiвала адпаведны набор прадуктаў (сярэднi кошт — каля 200 тысяч рублёў у месяц). У кастрычнiку трэба было зноў звярнуцца па гэту дапамогу i дзiця, якому ў лютым 2010 года спаўняецца два гады, да гэтага часу мела поўнае права на бясплатнае харчаванне. Аднак бацька праiгнараваў i гэта. Дагэтуль, дарэчы, ён не забраў i аднаразовую дапамогу (у памеры пяцi базавых велiчыняў), якая была выдзелена шматдзетнай сям'i адной грамадскай арганiзацыяй. Маўляў, гэта мiзэрная сума, а падачкi яму не патрэбныя. — Гэта адзiнкавы выпадак сярод шматдзетных сем'яў у нашым раёне, калi чалавек не iдзе на кантакт i не ўспрымае тое, што яму кажуць па выкананнi нормаў заканадаўства, — зазначае Iгар Булай. У студзенi гэтага года ў Харчанкаў нарадзiлася сёмае дзiця. Мацi, Ганна Антонаўна, атрымае ўсе вызначаныя заканадаўствам выплаты па месцы працы. Акрамя таго, Гродзенскiм райвыканкамам з 1 студзеня 2008 года вызначаныя аднаразовыя выплаты пры нараджэннi двойнi, а таксама чацвёртага i наступных дзяцей. Згодна з гэтым рашэннем, сям'я Харчанкаў у сувязi з нараджэннем сёмага дзiцяцi атрымае дапамогу ў памеры 15 базавых велiчыняў. Плюс да гэтага, зноў жа, ёсць права на дзяржаўную падтрымку прадуктамi харчавання. Мяркуйце самi, як усе вышэйзгаданыя факты стасуюцца са сцвярджэннем Сяргея Харчанкi аб адсутнасцi дзяржаўных гарантый шмадзетным сем'ям. Але, можа, у гэтым выпадку мае месца нейкая выключная жыццёвая сiтуацыя, калi пры ўсiм жаданнi немагчыма заплацiць тыя страхавыя ўзносы i атрымаць дапамогу на дзяцей? Разам з Iгарам БУЛАЕМ i дырэктарам Гродзенскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Анжэлай ДАЛГАШЭЙ накiроўваемся ў Азёры. Першая сустрэча — у мясцовай школе, дзе вучацца чацвёра дзяцей Ганны i Сяргея Харчанкаў. Намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце Iна БIРЭТА кажа, што ў школе ёсць дзецi з так званых цяжкiх сем'яў, але гэту яна такой назваць не можа. Дзецi акуратна апранутыя, харчуюцца ў школе, як i iншыя, для бацькоў бясплатна, маюць мабiльныя тэлефоны. Умовы пражывання, якiя Сяргей Харчанка называе "блакаднымi", паводле акта абследавання (верасень 2008 года), нiякай трывогi не выклiкалi. Прынамсi нiхто не забараняў гаспадарам адзначыць у акце нейкiя праблемы i просьбы па iх вырашэннi, але гэтага зроблена не было. Нiхто не прымушаў Харчанкаў i "паляпшаць" сваё матэрыяльнае становiшча: з iх слоў у гэтым дакуменце пазначана, што на той час яны зараблялi паўтара мiльёна рублёў у месяц. Мо, пасля гэтага ўмовы пражывання шматдзетнай сям'i значна пагоршылiся? Едзем паглядзець, што ёсць у сапраўднасцi. Усякае даводзiлася бачыць работнiкам службы сацыяльнай абароны i журналiстам, але ў гэтым выпадку ў нас таксама, як i ў настаўнiкаў, што складалi вышэйзгаданы акт, не ўзнiкла адчування нейкай катастрофы i безвыходнасцi, калi дзяцей трэба лiтаральна ратаваць ад падзення ў бездань. У доме, як i мае быць, прыбрана, цёпла, у адным з пакояў — матэрыялы для далейшага добраўпарадкавання, а ў зале — камп'ютар, якi служыць Сяргею Харчанку для яго скаргаў наконт гаротнага стану сям'i i бяздзейнасцi дзяржаўных органаў (як потым высветлiлася, не толькi ў "Звязду", але i ў iншыя рэспублiканскiя iнстанцыi). Заўважаем, праўда, што ў зале не хапае пiсьмовага стала для падрыхтоўкi дзяцей-школьнiкаў да заняткаў. "Маеце патрэбу ў стале — прывязём", — звяртаецца да гаспадара Анжэла Далгашэй. Але гэта прапанова, як падалося, яго зусiм не зацiкавiла. Таксама дробязь, "падачка", як i ў выпадку з аднаразовай грашовай дапамогай ад грамадскай арганiзацыi? Не ўбачылi мы i жадання нарэшце прыслухацца да спецыялiстаў службы сацыяльнай абароны i выканаць устаноўленыя заканадаўствам умовы для атрымання дзяржаўнай дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за тры гады. Сяргей Харчанка лiчыць, што ў дачыненнi да яго сям'i трэба... не глядзець на закон, а прымаць асобнае рашэнне на мясцовым узроўнi. I ён, такое ўражанне, упэўнены, што "зверху" нацiснуць на мясцовыя ўлады i тыя ледзь не самi прывязуць яму i грошы, i бясплатнае харчаванне. Мо, яшчэ i прабачэння папросяць? Пры гэтым Харчанка казырае прозвiшчамi кiраўнiкоў рэспублiканскага ўзроўню, да якiх звяртаўся са скаргамi, а вось уласных хiбаў i блiзка не бачыць. "Аргумент" адзiн: сям'я шматдзетная, матэрыяльнае становiшча складанае i таму дзяржава павiнна ўсяляк дапамагаць, не абцяжарваючы яго нейкiмi ўзносамi i iншымi ўстаноўленымi законам абавязкамi. Але бюракраты, маўляў, "заганяюць сям'ю ў кабалу". Дарэчы, а як жа з фермерскай справай? Няўжо i сапраўды, як сцвярджае Сяргей Харчанка ў апраўданне немагчымасцi заплацiць узносы на сацыяльнае страхаванне, вынiк працы i сапраўды нулявы, зусiм без даходу? У гэтым, пэўна, яшчэ трэба будзе разабрацца кампетэнтным органам. А пакуль — толькi некаторыя штрыхi да дзейнасцi Харчанкi ў фермерскай гаспадарцы. Па дакументах, з якiмi карэспандэнта "Звязды" азнаёмiў начальнiк землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Гродзенскага раёна Iгар ДОРАШАЎ, нядоўгая фермерская кар'ера Сяргея Харчанкi (паводле яго слоў, ён ужо адышоў ад гэтай справы i працуе ў прыватнай фiрме, хоць фермерская гаспадарка "Белы яр — Агра" па-ранейшаму значыцца ў дзяржаўным рэестры) складвалася так. У вераснi 2006 года ён звярнуўся ў Гродзенскi райвыканкам з заявай аб выдзяленнi яму зямельнага ўчастка ў пажыццёвае спадчыннае ўладанне для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi на тэрыторыi Парэцкага сельсавета. Яму выдзелiлi 20,82 гектара зямлi. А ў апошнi дзень 2008 года райвыканкам задаволiў просьбу фермера аб выдзяленнi яму яшчэ 67,1 гектара зямлi. Пасля чаго ён, паведамiў Iгар Дорашаў, так i не звярнуўся па пытаннi дзяржаўнай рэгiстрацыi другога ўчастка. Хоць, што не адмаўляе сам Харчанка, летась займаўся там раслiнаводствам з сярэдняй ураджайнасцю збожжавых культур каля трыццацi цэнтнераў з гектара. I пасля разлiку за камбайн, сродкi аховы раслiн ... "застаўся з нулём". Не выратавалi, маўляў, фiнансавае становiшча фермерскай гаспадаркi i клубнiцы — слаба ўрадзiлi. Аднак цi можна пераканацца ў гэтым на падставе афiцыйнай справаздачнасцi? Колькi сабрана збожжа, ягад? Куды прадукцыя рэалiзавана? Пакуль аб гэтым не ўдалося даведацца нават начальнiку аддзела статыстыкi Гродзенскага раёна Людмiле ПЫРСКАЙ: — Раз у год фермерскiя гаспадаркi падаюць нам справаздачу аб фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi. Калi чалавек не ведае, як яе скласцi, можна прыйсцi да нас — заўсёды дапаможам. Так iншыя фермеры i робяць. Аднак для Сяргея Харчанкi патрабаваннi заканадаўства аб дзяржаўнай статыстыцы — не ўказ. Ён не зрабiў справаздачу за 2008 год, а таксама па вынiках сяўбы i ўборкi ўраджаю летась. Iгнаруе i справаздачнасць аб фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi за мiнулы год, якая павiнна быць пададзена да 12 лютага. Бланкi яму выслалi, Харчанка iх атрымаў, аднак па сёння (мы гутарылi 15 лютага. — Б.П.) не з'явiўся. Накiроўваем яму павестку. Не прыйдзе — напiшам у райаддзел мiлiцыi, каб забяспечылi яго прывод. Калi ж i гэта мера не дасць вынiку, то звернемся ў суд. За парушэнне Закона аб дзяржаўнай статыстыцы прадугледжана пакаранне — штраф у памеры ад 50 да 120 базавых велiчыняў. Дык што, i гэтыя патрабаваннi Харчанка лiчыць бюракратычнымi прыдзiркамi? Можа, асабiста для яго трэба на ўзроўнi парламента зацвердзiць нейкi эксклюзiўны кодэкс паводзiнаў у грамадстве, дзе толькi правы i зусiм няма абавязкаў, з "iндульгенцыяй" ад iгнаравання агульнапрынятых нормаў толькi на той падставе, што сям'я шматдзетная? ...У кастрычнiку мiнулага года Сяргей Харчанка звярнуўся ў райвыканкам з заявай аб адмове ад выдзеленай яму зямлi (пакiнуўшы толькi тры гектары), матывуючы гэта адсутнасцю ў фермерскай гаспадаркi абаротных сродкаў, што робiць немагчымым далейшае эфектыўнае вядзенне сельскагаспадарчых работ. Зноў жа варта падкрэслiць, што справаздачнасць аб фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi адсутнiчае i таму цяжка меркаваць i пра абаротныя сродкi, i пра iншыя аспекты працы фермерскай гаспадаркi. Можна толькi звярнуць увагу на некаторыя моманты. У прыватнасцi, як стала вядома карэспандэнту "Звязды" з дапамогай начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Гродзенскага райвыканкама Iвана АЛIЗАРОВIЧА, за здадзенае летась у ААТ "Гроднахлебапрадукт" збожжа ячменю i жыта Харчанку заплачана 22 мiльёны рублёў. Гэта толькi тое, што вядома. — Я нiводнаму фермеру не адмовiў у кансультацыi, парадзе, аднак адпаведнага жадання з боку Харчанкi не заўважыў, — зазначае Iван Алiзаровiч. — Раiў яму, напрыклад, дзе больш выгадна прасушыць збожжа кукурузы. Не, адвёз туды, дзе сушка не на газе, а на вадкiм палiве, што ўдвая даражэй. А потым скардзiцца, што няма прыбытку, "на нулi". Як i ўсе фермеры, Харчанка атрымлiваў вызначаную заканадаўствам дзяржаўную падтрымку, у прыватнасцi, што датычыцца насення, угнаенняў, тэхнiкi. Яму выдзелiлi трактар МТЗ-21 (тэрмiн плацяжу — пяць гадоў, запазычанасць на сёння — 22 мiльёны 861 тысяча рублёў), плуг i глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат (запазычанасць — 22 мiльёны 229 тысяч рублёў), iншую тэхнiку, якой, паводле ацэнкi Iвана Алiзаровiча, дастаткова для апрацоўкi двухсот гектараў зямлi. У Харчанкi не атрымалася. I што, зноў вiнаватыя ўсе, толькi не ён сам? На жаль, у аўтара гэтых радкоў пасля гутаркi з Сяргеем Харчанкам не склалася ўражання, што ён хоча пераасэнсаваць погляды на вышэйзгаданыя пытаннi, на свае правы i свае абавязкi. I "перавыхаваць" гэтага чалавека, хоць яшчэ i маладога ўзросту, наўрад цi атрымаецца. А самае крыўднае, бадай, у тым, што погляды бацькi на жыццё ў грамадстве (калi няма адказнасцi за ўласныя дзеяннi i павагi да законаў, а толькi "Дайце!") могуць стаць нормай i для ягоных дзяцей. Вельмi хацелася б памылiцца ў такiм прагнозе. Барыс ПРАКОПЧЫК. Гродзенскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмадзетная сям'я — не "індульгенцыя" ад iгнаравання нормаў жыцця ў грамадстве Працуючы ў газеце, карэспандэнту "Звязды" неаднойчы даводзiлася сустракацца са шматдзетнымi сем'ямi i, як правiла, з пачуццём глыбокай павагi да гэтых людзей расказваць пра iх чытачам. Альбо дапамагаць, наколькi гэта можа журналiст, у тых цi iншых праблемных сiтуацыях. I вось — чарговы, але зусiм, як аказалася, нетыповы выпадак. Па электроннай пошце ў рэдакцыю звярнуўся Сяргей ХАРЧАНКА з вёскi Азёры Гродзенскага раёна: "Сям'я, у якой сямёра дзяцей ва ўзросце ад аднаго месяца да трынаццацi гадоў, са студзеня 2008 года не можа атрымаць дзярждапамогi сем'ям, што выхоўваюць дзяцей, i iншай дапамогi, умовы пражывання блакадныя. А дзе гарантыi ўрада? Вось яна, праўда аб шматдзетных сем'ях, а не паказуха".
|
|