Кэтрын Эштан нарэшце заўважыла, што ў Беларусі арыштоўваюць
17.02.2010 02:04
—
Новости Общества
|
Развіццё сітуацыі ў Беларусі «падрывае намаганні Еўрасаюза па наладжванні адносін з краінай». Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 16 лютага заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы, Яна «расчаравана нядаўнім арыштам 40 членаў Саюза палякаў на Беларусі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці дэмакратычна абранага кіраўніка СПБ Анжалікі Борыс». У заяве Кэтрын Эштан выказана «глыбокая заклапочанасць вялікім штрафам, які накладзены на Борыс». Вярхоўны прадстаўнік ЕС асудзіла дзеянні міліцыі ў дачыненні да СПБ і «спробы ўлад навязаць польскай супольнасці новае кіраўніцтва». «ЕС прадэманстраваў істотную адкрытасць у адносінах з Беларуссю, напрыклад, уключыўшы краіну ў палітыку Усходняга партнёрства. Поспех гэтых адносін залежыць ад крокаў беларускага ўрада ў накірунку дэмакратызацыі і захавання правоў чалавека, уключаючы правы нацыянальных меншасцяў,«- гаворыцца ў заяве. Эштан лічыць вельмі важным, каб Беларусь захоўвала свае міжнародныя абавязацельствы ў сферы абароны і прасоўвання правоў нацыянальных меншасцяў краіны. Вярхоўны прадстаўнік Ес мае намер сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі. Як паведамляў БелаПАН, 15 лютага ў розных гарадах Беларусі былі затрыманы актывісты і кіраўніцтва неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс. Борыс аштрафавана на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў), прадстаўнікі кіраўніцтва Анджэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч асуджаны на пяць сутак арышту за арганізацыю 10 лютага ў Гродне несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі СПБ. Лідэр івянецкай арганізацыі Тэрэса Собаль абвінавачваецца ў захопе мясцовага Дома польскага, найбліжэйшым часам над ёй адбудзецца суд. Іск падаў старшыня афіцыйна зарэгістраванага СПБ Станіслаў Сямашка. Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. Частка арганізацыі афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі. Неафіцыйнае крыло СПБ на чале з Анжалікай Борыс падтрымліваюць польскія ўлады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развіццё сітуацыі ў Беларусі
|
|