Рывок наперад, у бiятлонным стылi
20.02.2010
—
Новости Общества
|
15 жыхароў Магiлёўскай вобласцi за працоўныя дасягненнi i грамадскую актыўнасць атрымалi спецыяльную прэмiю "Чалавек года". Мерапрыемства ў Магiлёўскiм Доме Саветаў пачалося з вiншаванняў бiятланiсту Сяргею Новiкаву, новаму срэбранаму медалiсту Ванкувера. Жыхар Магiлёўскай вобласцi ўпершыню ў гiсторыi атрымаў алiмпiйскi медаль па бiятлоне. Бацькi Сяргея жывуць у раённым цэнтры Чавусы: яго тата i дасюль працуе ў дзiцячай спартыўнай школе трэнерам па бiятлоне. Сам спартсмен — супрацоўнiк Магiлёўскай мытнi. Вельмi верагодна, што "Чалавекам года" за 2010 год стане менавiта Сяргей Новiкаў. Адзiн з лаўрэатаў прэмii "Чалавек года—2009", генеральны дырэктар СЗАТ "Сервалюкс" Яўген Баскiн, таксама ўзгадаў поспех беларускiх бiятланiстаў i заклiкаў браць з iх прыклад. — Летась наша эканомiка трапiла ў зону турбулентнасцi, — сказаў ён. — Аднак крызiс дае i шанц перамагчы. Як у бiятлоне: калi наперадзе бягуць прызнаныя чэмпiёны, але яны неўзабаве пайшлi на штрафны круг, у цябе ёсць магчымасць усё зрабiць як трэба i вырвацца наперад! Прэмiю "Чалавек года" атрымалi людзi розных узростаў i прафесiй. — Але кожны з iх дасягнуў у сваёй справе вяршынi майстэрства, — падкрэслiў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Пётр Руднiк. — Яны ставiлiся да сваёй працы з душой i добрасумленна, i iх стараннасць будзе сёння ўзнагароджана па заслугах. Партрэты лаўрэатаў прэмii з'явяцца на Дошцы гонару Магiлёўскай вобласцi. А сама прэмiя складае 100 базавых велiчыняў. — Я падзялюся грашыма са сваiмi дзецьмi i ўнукамi, — радасна ўсмiхалася 50-гадовая даярка з СВК "Аўсянка" Горацкага раёна Таццяна Анцiпенка. — Вельмi прыемна, што мне далi прэмiю, i я буду працаваць далей. Цяпер надой ад маiх кароў складае ў сярэднiм 8 тысяч лiтраў. "Людзi года" дзякавалi ўладам за ўвагу i дзялiлiся планамi на будучыню. Напрыклад, дырэктар Цэнтралiзаванай сiстэмы дзяржаўных публiчных бiблiятэк Магiлёва Галiна Краўчанка, аўтар асветнiцкiх праектаў мiнулага года, сёлета збiраецца правесцi ў абласным цэнтры фестываль бiблiятэк. — У маiх планах — добрая праца, — заявiў лаўрэат прэмii старшыня СВК "Калгас "Радзiма" Бялынiцкага раёна Аляксандр Лапацентаў. — Наша гаспадарка шмат чаго дасягнула, а цяпер нас цiкавiць найперш эканомiка. Не проста лiчбы росту, а прыбыткi ў рэальных грошах. "Чалавекам года" стаў епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм. — Я ўспрымаю гэту прэмiю як знак павагi i даверу да дзейнасцi Беларускай праваслаўнай царквы, — сказаў ён. — Але яна натхнiць мяне рабiць лепей i працаваць больш. Сёлета мы будзем аднаўляць у Бабруйскай крэпасцi храм Аляксандра Неўскага, якi быў разбураны ў 1930-я гады, ад яго застаўся толькi падмурак. Дазволы атрыманыя, i як толькi сыдзе снег, пачнём земляныя работы. Прэмiю "Чалавек года" ў Магiлёўскай вобласцi атрымалi таксама горацкi ветэран i грамадскi актывiст Леанiд Самусенка, галоўны канструктар "Трансмаша" Дзмiтрый Караткевiч, начальнiк Клiмавiцкай ПМК № 256 Уладзiмiр Нiкiфараў, дырэктар "Мсцiслаўлёна" Мiкалай Пiванкоў, дырэктар Асiповiцкага лясгаса Мiкалай Роўбель, настаўнiк фiзiкi лiцэя № 1 Магiлёва Валерый Барашкоў, магiлёўскi хiрург Аляксандр Гурэвiч, участковы iнспектар з Быхава Дзмiтрый Дзенiсенка, дырэктар Кiраўскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Людмiла Дарошка, трэнер па лёгкай атлетыцы Аляксандр Кiцэнка. Усiм лаўрэатам пажадалi новых дасягненняў на карысць Беларусi. Ілона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 жыхароў Магiлёўскай вобласцi за працоўныя дасягненнi i грамадскую актыўнасць атрымалi спецыяльную прэмiю "Чалавек года". Мерапрыемства ў Магiлёўскiм Доме Саветаў пачалося з вiншаванняў бiятланiсту Сяргею Новiкаву, новаму срэбранаму медалiсту Ванкувера. Жыхар Магiлёўскай вобласцi ўпершыню ў гiсторыi атрымаў алiмпiйскi медаль па бiятлоне. Бацькi Сяргея жывуць у раённым цэнтры Чавусы: яго тата i дасюль працуе ў дзiцячай спартыўнай школе трэнерам па бiятлоне. Сам спартсмен — супрацоўнiк Магiлёўскай мытнi. Вельмi верагодна, што "Чалавекам года" за 2010 год стане менавiта Сяргей Новiкаў. |
|