Последние новости в обществе  Беларуси и мира. 21.by

01.03.2010 20:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бабруйскае КДБ выклікае на допыт сябра БСДП Юры Грынявіцкага. Сёння днём да ветэрана сацыял‑дэмакратычнага руху тэлефанавалі супрацоўнікі камітэту дзяржбяспекі, але спадар Грынявіцкі адмовіўся размаўляць без павесткі.

Доўга чакаць позвы не давялося. Яе прывезлі дзесьці а 19:15. У павестцы Юрыя Грынявіцкага просяць заўтра з’явіцца ў гарадское аддзяленне КДБ, што на вуліцы Пушкіна, а 10 раніцы, «как лицо, осведомленное об обстоятельствах, имеющих значение для обеспечения национальной безопасности».

Апазіцыянер кажа, што нічога падобнага ў яго яшчэ не было. Былі асобныя спробы «чэкістаў» паразмаўляць прыватна, але позвы яшчэ не прыходзілі. У сувязі з чым гэта можа быць звязана, сацыял‑дэмакрат не ведае.

У БСДП Юры Грынявіцкі ад 1995 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйскае КДБ выклікае на допыт сябра БСДП Юры Грынявіцкага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика