Як гарадзенка ў судзе змагаецца за жыццё бадзялых жывёлаў. 21.by

Як гарадзенка ў судзе змагаецца за жыццё бадзялых жывёлаў

02.03.2010 15:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чацьвёртага сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна будзе разглядацца справа гарадзенкі Элы Ласончык супраць "Спецаўтагаспадаркі".
Супрацоўнікі гэтага прадпрыемства адмаўляюцца прадставіць звесткі пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродне бадзялых жывёлаў, спасылаючыся на тое, што гэта камерцыйная таямніца. Эла Ласончык лічыць такое меркаванне неадпаведным Канстытуцыі краіны і хоча прымусіць чыноўнікаў зрабіць гэтую інфармацыю даступнай.

У лістападзе мінулага года спадарыня Ласончык звярнулася ў “Спецаўтагаспадарку” з просьбай прадставіць ёй звесткі пра колькасць адлоўленых у 2009-м годзе катоў і сабак, а таксама пра тое, колькі з іх было забіта. У адказ прыйшоў ліст за подпісам дырэктара прадпрыемства сп. Лісаўца, які адмовіўся прадставіць такую інфармацыю, спаслаўшыся на тое, што гэта канфідэнцыйныя звесткі.

Падобны адказ прыйшоў і з гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Спадарыня Ласончык палічыла такія адмовы парушэннем свайго права на атрыманне інфармацыі, што гарантавана Канстытуцыяй Беларусі. На думку сп. Ласончык, запатрабаваныя ёй звесткі, згодна з Законам "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" належаць да інфармацыі пра экалагічную і санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіене, што не можа быць засакрэчана.

Гэта яна і паспрабуе давесці ў судзе, каб той прызнаў дзеянні службовых асобаў “Спецаўтагаспадаркі” неадпаведнымі заканадаўству і абавязаў дырэктара прадпрыемства прадставіць сп-ні Ласончык патрэбную ёй інфармацыю. Эла Ласончык спрабавала таксама звярнуць увагу гарадскіх уладаў да няшчаснага лёсу бадзялых жывёлаў.

У лісце да старшыні гарадзенскага гарвыканкама Барыса Казялкова, напісаным у лістападзе мінулага года, яна прапаноўвала перагледзець палітыку ў дачыненні вулічных жывел, каб замест жорсткіх мэтадаў рэгулявання іх колькасці стварыць прытулак і стэрылізаваць жывёлаў, шукаць для іх новых гаспадароў.

Гэты ліст, аднак, у выніку апынуўся ў… "Спецаўтагаспадарцы", якая, на думку Ласончык, зусім не зацікаўлена ў стварэнні ў Гродне прытулка для бадзялых жывёлаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі "Спецаўтагаспадаркі" адмаўляюцца прадставіць звесткі пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродне бадзялых жывёлаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика