Нацболы перайшлі ў апазіцыю да Лукашэнкі
04.03.2010 11:44
—
Новости Общества
|
3 сакавіка беларускія нацболы абвясцілі аб пераходзе ў апазіцыю да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт У распаўсюджанай заяве, якая называецца «Да пабачэння, бацька», сказана: «паўтара дзесятка гадоў мы не перашкаджалі бацьку, і чакалі. Чакалі, калі ён пакліча народ да ўдзелу ў лёсе краіны. Пакліча і нас, у тым ліку. Сёння нам ясна, што не пакліча ніколі». «Абапіраецца Лукашэнка выключна на сілавыя структуры, на КДБ і МУС. У краіне не існуе палітыкі, яна знішчана гвалтоўна, зверху, яго уладай, таксама як знішчана палітыка ў Расіі і ў большасці рэспублік былой савецкай прасторы», — гаворыцца ў тэксце заявы. «Таму мы, нацболы, сыходзім у апазіцыю. Да пабачэння, бацька!», — сканчваюць свой зварот нацыянал‑бальшавікі Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 сакавіка беларускія нацболы абвясцілі аб пераходзе ў апазіцыю да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт Нацбол.ру.
|
|