Напісанае — застанецца!
16.03.2010
—
Новости Общества
|
У Спасаўскай царкве старажытнага Полацка праз два-тры гады раскрыюць фрэскі часоў Ефрасінні, а ў езуіцкім калегіуме толькі знайшлі жывапіс XVIII стагоддзя. Храм, заснаваны Ефрасінняй Полацкай, унутры быў размаляваны візантыйскімі і мясцовымі майстрамі. Гэта адзіная царква, дзе з часоў Полацкага княства захаваўся насценны жывапіс. Сёлета рэстаўратары павінны былі скончыць раскрыццё старажытных выяў, што былі схаваны пад пазнейшымі слаямі фрэсак. Але не паспелі. Чаму? — Справа гэта карпатлівая. Спяшацца нельга. Павінен не толькі быць раскрыты ўнікальны жывапіс, але і захаваны пазнейшыя фрэскі — перанесены на спецыяльныя плёнкі, каб пасля экспанавацца ў музеі. Таму вызначаныя тэрміны давялося адсунуць на два-тры гады, — патлумачыў Мікалай Ільюшонак, намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама. — Апрача таго, кошт усіх работ складае 3 мільярды 100 мільёнаў рублёў. Летась было выдаткавана 300 мільёнаў. Але нават калі б былі атрыманы ўсе грошы, гэта не паскорыла б справу — за дзень рэстаўратар раскрывае ўсяго дзесяць квадратных сантыметраў жывапісу. У Ефрасіннеўскім храме ўжо трэці год працуюць спецыялісты з Масквы, якія маюць багаты вопыт па раскрыцці фрэсак у цэрквах старажытнарускай эпохі ў Расіі. Між тым нядаўна ў будынку былога езуіцкага калегіума таксама выяўлены насценны жывапіс. У памяшканнях, дзе некалі размяшчаліся бібліятэка і сталовая, на адхонах аконных праёмаў рабочыя знайшлі раслінны арнамент і маляваныя медальёны. Цяпер вырашаецца лёс знойдзенага. Бо, паводле першапачатковага праекта рэканструкцыі калегіума, увесь стары тынк павінен быць збіты. Калі гэта адбудзецца, будуць страчаны і езуіцкія малюнкі. У маі ў культурнай сталіцы краіны пройдзе круглы стол “Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Полаччыны”. Вопыт захавання фрэсак стане свайго кшталту экзаменам на сталасць для мясцовай культурнай сферы. Віктар Корбут Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Спасаўскай царкве старажытнага Полацка праз два-тры гады раскрыюць фрэскі часоў Ефрасінні, а ў езуіцкім калегіуме толькі знайшлі жывапіс XVIII стагоддзя.Храм,...
|
|