У літаральным сэнсе
16.03.2010
—
Новости Общества
|
Адметнасць кожнай мовы вельмі яскрава праяўляецца ў лексіцы і фразеалогіі. Прычым устойлівыя выразы цікавыя тым, што ў многіх з іх захаваліся вельмі старажытныя ці адметныя, каларытныя словы, якія цяпер не ўжываюцца самастойна або выкарыстоўваюцца вельмі рэдка.
Трэба заўважыць, што ў маўленні мы нярэдка робім калькі фразеалагізмаў пры перадачы іх на іншую мову. А гэта не заўсёды правільна. Таму што ў розных культурах адно і тое ж паняцце, сітуацыя вельмі часта асэнсоўваюцца па-свойму і адпаведна перадаюцца ў мове. Напрыклад, аб справядлівасці слоў кагосьці па-руску кажуць ты прав. І на беларускую гэта спалучэнне перакладаюць як ты праў, што з’яўляецца памылкай. Беларускія адпаведнікі гэтага выразу — маеш рацыю і твая праўда. Дарэчы, першага з названых фразеалагізмаў многія пазбягаюць, баяцца, што іх зразумеюць у літаральным сэнсе. Аднак пазбягаць не варта, таму што ў беларускай літаратурнай мове ёсць назоўнік рацыя — амонім да сугучнага ў значэнні “радыёстанцыя” — са значэннямі “падстава, сэнс, аснова” і “слушнасць”. Возьмем для апошняга значэння кантэкст з твора Якуба Ермаловіча: “Пасля некаторай дыскусіі, разваг і меркаванняў я прызнаў рацыю Яўмена Іванавіча”. Такім чынам, пра справядлівасць думкі кагосьці па-беларуску неабходна гаварыць твая праўда або маеш рацыю. Мова — з’ява складаная. Каб карыстацца ёй правільна, будзьце ўважлівыя да слова! Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адметнасць кожнай мовы вельмі яскрава праяўляецца ў лексіцы і фразеалогіі. Прычым устойлівыя выразы цікавыя тым, што ў многіх з іх захаваліся вельмі старажытныя ці адметныя, каларытныя словы, якія цяпер не ўжываюцца самастойна або выкарыстоўваюцца вельмі рэдка.
|
|