На шчупака — пастка, а на дзiка — пятля
10.03.2010
—
Новости Общества
|
У сакавiку пачынаецца нераставанне шчупака, i лавiць гэтую рыбу на працягу месяца забаронена, але сёлета нераст можа расцягнуцца на больш працяглы тэрмiн. Забарона iснуе, але калi берагi рэк пад снегам, а мароз у межах мiнус 5-10, то пра нераставанне шчупака гаварыць ранавата. А вось калi рэкi выйдуць з берагоў i лугi апынуцца пад вадой, то рыба выйдзе на больш плыткiя месцы для нерасту. I справа не толькi ў асобным шчупаку, якога здабыў браканьер. Калi падчас адкладвання iкры i яе апладнення рыбу патрывожыць, то нераставанне спыняецца i прыродзе наносяцца вялiкiя страты. Цяпер акрамя восцяў браканьеры выкарыстоўваюць i пасткi. Як падзеi будуць развiвацца сёлета, неўзабаве будзем ведаць, а ў сакавiку мiнулага года на Брэстчыне са шчупакамi асаблiва не цырымонiлiся, толькi на вадасховiшчы Лактышы было канфiскавана 50 пастак, а двое браканьераў атрымалi па 50 базавых велiчыняў штрафу. Дарэчы, за кожнага злоўленага шчупака ў час нерасту давядзецца заплацiць па 3 базавыя. Тым не меней у Баранавiчах на цэнтральным рынку шчупакоў прадавалi. Не скажу, што адкрыта, але на прылаўку сярод сушанай рыбы ляжалi вялiкiя з адвiслымi жыватамi — можа, з iкрой цi малаком. Калi ў аматараў рыбы браканьерскi сезон яшчэ наперадзе, то жадаючых ухапiць незаконна дзiчыны хапае.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА. Сезон палявання ўжо закончыўся i браканьеры (не ўсе), адклаўшы стрэльбы, узялiся за петлi. Гэты вiд браканьерства цiхi i не прыцягвае ўвагi, як стрэл з дубальтоўкi.Паводле iнфармацыi Дзяржiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету, у гэтым плане асаблiва вызначыўся жыхар в. Целякова. Супрацоўнiкi Стаўбцоўскай мiжрайiнспекцыi сумесна з дырэктарам Уздзенскага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў знайшлi ў лесе 82 пятлi з дроту. Некаторымi петлямi карысталiся даўно, яны нават ураслi ў ствалы дрэў. Па слядах iнспектары i супрацоўнiкi мiлiцыi пайшлi ў вёску i знайшлi ў браканьера мяса i шкуры казулi ды зайца. А работнiкi Быхаўскай мiжрайiнспекцыi сумесна з мiлiцыянерамi ў лесе каля в. Шаламы-2 выйшлi на месца, дзе з дапамогай петляў былi здабытыя два дзiкi. Браканьерам аказаўся мясцовы жыхар. У яго знайшлi разабраныя тушы i самаробныя петлi. Страты, нанесеныя прыродзе, ацэнены ў 120 базавых велiчынь. Але не толькi петлi ставяць браканьеры на лясных сцежках. Бывае, звяры падаюць у лоўчыя ямы цi гiнуць ад розных самапалаў. Здаралася, што з пятлi даставалi паросных самак дзiкоў. А затрымаць браканьера, якi правярае петлi ў лесе, няпроста. Доказаў нiякiх пры iм няма — выйшаў чалавек прагуляцца. Калi грамадскасць не лiчыць браканьерства вялiкiм злом i на шчупакоў, здабытых падчас нерасту, ёсць пакупнiк, то навесцi парадак складана. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сакавiку пачынаецца нераставанне шчупака, i лавiць гэтую рыбу на працягу месяца забаронена, але сёлета нераст можа расцягнуцца на больш працяглы тэрмiн. Забарона iснуе, але калi берагi рэк пад снегам, а мароз у межах мiнус 5-10, то пра нераставанне шчупака гаварыць ранавата. А вось калi рэкi выйдуць з берагоў i лугi апынуцца пад вадой, то рыба выйдзе на больш плыткiя месцы для нерасту.
|
|