Турак напаў на консульства Украiны
10.03.2010
—
Новости Общества
|
Грамадзянiн Турцыi, паранены пры нападзе на генеральнае консульства Украiны ў Стамбуле, пагражаў падарваць дыпламатычнае прадстаўнiцтва з-за сваркi з жонкай-украiнкай, паведамляе "Інтэрфакс". Паводле слоў мэра Стамбула Муамара Гюлера, паводзiны 29-гадовага турка былi справакаваныя спрэчкамi з жонкай, якая нядаўна вярнулася з Украiны. Ён падкрэслiў, што напад не справакаваны нi палiтычнымi, нi тэрарыстычнымi матывамi. Паводле звестак РIА Навiны, мужчына, якi напаў на консульства, меў пры сабе не толькi бомбу, якую ён пагражаў падарваць у тым выпадку, калi ахова не прапусцiць яго ўсярэдзiну будынка, але i пiсталет. З яго мужчына зрабiў некалькi стрэлаў у бок супрацоўнiкаў дыпламатычнага прадстаўнiцтва. Паводле папярэднiх звестак, нiхто з ахоўнiкаў не пацярпеў. Раненне, якое атрымаў сам зламыснiк, таксама не з'яўляецца небяспечным для жыцця. Паводле iнфармацыi турэцкага тэлеканала, на першым допыце высветлiлася, што такiм чынам зламыснiк спрабаваў адпомсцiць украiнскiм праваахоўным органам. 29-гадовы турак распавёў, што каля года жыў ва Украiне. Аднойчы, палiчыўшы, што ў яго хату залез злодзей, ён выклiкаў мiлiцыю. Выклiк, аднак, быў iлжывым, i турка прыцягнулi да адказнасцi, узяўшы пад варту. Па заканчэннi следчых дзеянняў яго экстрадзiравалi на радзiму. Турак заявiў, што ва ўкраiнскай турме ён падвяргаўся гвалтоўным дзеянням, катаванням i збiццю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянiн Турцыi, паранены пры нападзе на генеральнае консульства Украiны ў Стамбуле, пагражаў падарваць дыпламатычнае прадстаўнiцтва з-за сваркi з жонкай-украiнкай, паведамляе "Інтэрфакс".
|
|