Агонь у абрадавай практыцы
10.03.2010
—
Новости Общества
|
Агонь i яго хатняя ўтаймавальнiца — печ — даволi шырока выкарыстоўвалiся ў шматлiкiх вясельных i памiнальных абрадах. Агонь — гэта жыватворны ачаг, якi не проста падтрымлiваў гаспадарку, але мог пэўным чынам паўплываць на лёс чалавека або прадказаць яго. Калi на змярканнi, адвячоркам гаспадыня запальвала агонь, каб можна было сесцi за прадзiва або ткацтва, а тым часам нехта з дамачадцаў лаяўся цi проста гучна гаварыў, то жанчына настойлiва перапыняла iх. Калi дровы паварушыць качаргой i яны хутка разгарацца, гэта значыць, што адсутныя ў доме гаспадар цi гаспадыня знаходзяцца ў добрым здароўi i вясёлым настроi. Калi збiраешся ў далёкую дарогу, перад тым як выйсцi з хаты, топку печы абавязкова трэба зачынiць засланкай. Аб няшчасцi сведчыла поўнае затуханне жару, прыгатаванага для таго, каб распалiць цяпло назаўтра ранiцай. Асаблiвай пашанай сярод еўрапейскiх народаў карыстаўся так званы "чысты агонь". Калi ў якой-небудзь вёсцы пачыналася эпiдэмiя яшчуру, то нехта з мужчын браў два лiпавыя або ясеневыя брускi i старанна цёр iх да таго часу, пакуль не з'явiцца язычок полымя. Гэтым агеньчыкам падпальвалi старую салому, траецкi "май", свежыя яловыя галiны. Праз густы дым праганялi ўвесь вясковы статак. А кожны гаспадар браў з вогнiшча па адной галавешцы i нёс дадому, каб запалiць уласнае цяпельца i тым самым перасцерагчы ад хваробы ўсё жывое. Агонь, здабыты такiм чынам, называлi "жывым", бо ён узнiкаў, ажываў сам, як дар прыроды. На Беларусi вядомыя легенды i павер'i пра агонь зусiм iншага характару. Вешчунамi смерцi лiчацца так званыя "балотныя агнi". Існуе павер'е, што "балотны агонь" свецiцца ў тым месцы, дзе ляжыць труп немаўляцi. Старыя людзi перакананыя, што "балотныя агнi" часта можна ўбачыць над магiлай нядаўна спачыўшых людзей. Мiльгаючы ў начной цемры, яны лёгка могуць збiць з дарогi любога падарожнiка, каб заманiць у балота i там патапiць яго. Некаторыя распавядальнiкi казак упэўненыя, што такiя агнi загараюцца i на месцы кладаў, якiя хавае ў сабе наша зямля. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агонь i яго хатняя ўтаймавальнiца — печ — даволi шырока выкарыстоўвалiся ў шматлiкiх вясельных i памiнальных абрадах. Агонь — гэта жыватворны ачаг, якi не проста падтрымлiваў гаспадарку, але мог пэўным чынам паўплываць на лёс чалавека або прадказаць яго. Калi на змярканнi, адвячоркам гаспадыня запальвала агонь, каб можна было сесцi за прадзiва або ткацтва, а тым часам нехта з дамачадцаў лаяўся цi проста гучна гаварыў, то жанчына настойлiва перапыняла iх.
|
|