Нямецкiх святароў вiнавацяць у дамаганнях
10.03.2010
—
Новости Общества
|
Больш за сотню былых выхаванцаў прыватнай школы-iнтэрната ў Германii заявiлi пра тое, што ў гады вучобы падвяргалiся сэксуальным дамаганням з боку сваiх настаўнiкаў. Цяпер праверка абгрунтаванасцi такога роду абвiнавачванняў iдзе ў 18 з 27 епархiй Рымска-каталiцкай царквы ў Германii. Большасць абвiнавачванняў у дамаганнях адносяцца да падзей 20-30-гадовай даўнасцi, i ўлады Германii разглядаюць пытанне пра змену тэрмiну даўнасцi па гэтых справах. Каталiцкую царкву ў Германii ў апошнiя тыднi патрэсла некалькi скандалаў, звязаных з сэксуальнымi дамаганнямi. На пачатку года кiраўнiцтва адной з берлiнскiх езуiцкiх школ прызнала, што ў 1970—1980 гадах сапраўды мелi месца сiстэматычныя дамаганнi ў дачыненнi да выхаванцаў навучальнай установы з боку двух святароў. Пазней з'явiлася iнфармацыя пра аналагiчныя правапарушэннi ў iншых каталiцкiх школах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за сотню былых выхаванцаў прыватнай школы-iнтэрната ў Германii заявiлi пра тое, што ў гады вучобы падвяргалiся сэксуальным дамаганням з боку сваiх настаўнiкаў.
|
|