У Мурманскай вобласці лавінай накрыла групу беларусаў. 21.by

У Мурманскай вобласці лавінай накрыла групу беларусаў

10.03.2010 11:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мурманскай вобласці (Расія) снежнай лавінай накрыла групу беларускіх турыстаў з шасці чалавек.

Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, гэта адбылося днём 8 сакавіка на перавале Таваёк на адлегласці 26 км ад пасёлка Рэўда ў Лавазёрскім раёне.

«Беларускую групу лыжнікаў, якая ажыццяўляла турыстычны паход, накрыла снежнай лавінай. У МЗС таксама ёсць інфармацыя, што два чалавекі з гэтай групы выратаваліся», — паведаміла Ваньшына.

Паводле яе слоў, на гэты час вядома, што ўсе лыжнікі — члены брэсцкага турыстычнага клуба.

Зараз на месцы здарэння працуюць ратавальнікі МНС па Мурманскай вобласці.

Паводле звестак МНС па Мурманскай вобласці, сярод зніклых пад лавінай — дзве дзяўчыны і два хлопцы. Усім турыстам ад 19 да 29 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика