РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

11.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У студзенi Беларусь адпрацавала з плюсам...

У адрозненне ад леташняга студзеня, калi сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi Беларусi было адмоўным i склалася ў памеры 323,9 мiльёна долараў, за першы месяц сёлета краiне ўдалося выйсцi, паводле звестак Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка, на станоўчае сальда — 123,7 мiльёна долараў.

За студзень знешнегандлёвы абарот тавараў i паслуг склаў 4,035 мiльярда долараў i ўзрос ў параўнаннi з леташнiм адпаведным перыядам больш як на 18 працэнтаў. Прычым экспарт павялiчыўся на 34,5 працэнта (2,079 мiльярда долараў), а iмпарт — на 4,6 працэнта (1,956 мiльярда). Аб'ём знешняга гандлю таварамi ў студзенi гэтага года на 17,8 працэнта перавысiў узровень студзеня 2009 года i дасягнуў 3,578 мiльярда долараў: экспарт склаў 1780,5 мiльёна долараў i вырас на 37,8 працэнта, iмпарт — 1,797 мiльярда, яго рост — 3 працэнты. Сальда гандлю таварамi склалася адмоўным у памеры 16,5 мiльёна долараў. Нагадаем, летась у студзенi адмоўнае сальда гандлю таварамi раўнялася 452,1 мiльёна долараў. Аб'ём знешняга гандлю паслугамi за студзень павялiчыўся больш як на 20 працэнтаў, да 457,4 мiльёна долараў: экспарт склаў 298,8 мiльёна долараў, iмпарт — 158,6 мiльёна. Такiм чынам, сальда гандлю паслугамi было станоўчым у памеры 140,2 мiльёна долараў (летась у студзенi — плюс 128,2 мiльёна).

Ігар ГРЫШЫН.

Пошук нашых турыстаў працягваецца

Для выратавання чатырох жыхароў Брэста, якiя апынулiся пад лавiнай у горным масiве Лавазерскi Мурманскай вобласцi, створаны аператыўны штаб, на месцы здарэння працуюць супрацоўнiкi расiйскага мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе МЗС Беларусi, супрацоўнiкi консульскай службы нашага пасольства ў Расii знаходзяцца ў пастаянным кантакце з прадстаўнiцтвам МЗС Расii ў Мурманскай вобласцi i МНС. На жаль, на момант выхаду чарговага нумара газеты пакуль было невядома дакладна пра лёс нашых суайчыннiкаў, сярод якiх у снежным палоне апынулiся i дзве дзяўчыны. Як высветлiлася, група беларускiх турыстаў з шасцi чалавек прыбыла ў перадгор'е Хiбiн у мiнулую сераду, аднак не зарэгiстравалася ў Мурманскiм пошукава-выратавальным атрадзе, як належыць па мерах бяспекi. Калi ж 8 сакавiка каля паловы трэцяй дня ў раёне сышла лавiна, пад ёй апынулiся чацвёра з шасцi беларускiх турыстаў: двум — 21-гадоваму i 29-гадоваму — удзельнiкам групы пашанцавала больш, яны выратавалiся i паведамiлi пра здарэнне. Як зазначаюць у МЗС, пошукi знiклых ускладняюцца шэрагам фактараў, сярод якiх — цяжкi доступ да раёна здарэння i неспрыяльнае надвор'е.

Iгар ГРЫШЫН.

Беларусь разлiчвае атрымаць расiйскi крэдыт на будаўнiцтва АЭС у поўным аб'ёме

У тым лiку — i на аб'екты бытавой i дапаможнай iнфраструктуры. Пра гэта заявiў намеснiк мiнiстра энергетыкi Юрый РЫМАШЭЎСКI ў першы дзень II Мiжнароднай спецыялiзаванай выставы i канферэнцыi, прысвечаных атамнай энергетыцы, — "Атамэкспа-Беларусь".

— Умовы выдзялення крэдыту засталiся нязменнымi, i гэта азначае, што мы можам разлiчваць i на фiнансаванне аб'ектаў бытавой iнфраструктуры будучай АЭС, — заявiў Рымашэўскi журналiстам. — Перамовы аб выдаткаваннi крэдыту знаходзяцца ў актыўнай фазе, умовы абмяркоўваюцца, i беларускi бок цалкам упэўнены ў атрыманнi пазыковых сродкаў. Гэта пацверджана расiйскiм кiраўнiцтвам.

Сёння Беларусь прыступiла да практычнай рэалiзацыi праекта па будаўнiцтве ў сябе атамнай электрастанцыi станцыi, адзначыў намеснiк мiнiстра.

— Завяршаюцца грамадскiя слуханнi ў сумежных дзяржавах, распрацоўваецца нарматыўна-прававая база, iдзе падрыхтоўка спецыялiстаў у ВНУ, на Астравецкай пляцоўцы iдуць падрыхтоўчыя работы. У прыватнасцi, вядзецца будаўнiцтва жылля, вытворчых пабудоў, дарог, узводзяцца аб'екты iнжынернай iнфраструктуры i рыхтуецца будаўнiчая база. Думаю, што да канца года ў Беларусi будзе прынята дзяржаўнае рашэнне, у адпаведнасцi з якiм пачнецца будаўнiцтва непасрэдна АЭС на абранай пляцоўцы.

Намеснiк мiнiстра падкрэслiў, што ў Беларусi не сумняваюцца ў бяспецы будучай АЭС, у тым лiку i з пункту гледжання экалогii i ўздзеяння на навакольнае асяроддзе сумежных краiн. Таксама для беларускага боку несумненная i эканамiчная выгада праекта.

Iнга МIНДАЛЁВА.

Апрануў чужую шубу за $6000

Двое хлопцаў пагулялi ў "Мэдзiсане", а потым з гардэроба дыскаклуба "прыхватызавалi" дзве жаночыя шубы i мужчынскую куртку.

Як распавяла карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовiч, шукальнiкамi прыгод аказалiся двое мiнчан, якiя, мiж iншым, выхоўваюцца ў добрых сем'ях, i раней да iх у мiлiцыi нiякiх прэтэнзiй не было. Пацягнула ж iх на "прыгоды" пасля таго, як да трох гадзiн ночы хлопцы ўдосталь наскакалiся на дыскатэцы i добра залiлi за каўнер. Пакуль адзiн са "свавольнiкаў" адцягваў увагу гардэробшчыка, другi пранiк за стойку i прыхапiў дзве жаночыя шубы i мужчынскую куртку. Знiклi зламыснiкi з выкрадзеным на таксi. А вось далей справа ў "пачаткоўцаў" не заладзiлася: калi машына прыехала ў мiкрараён Уручча, адзiн з небарак так прыснуў ад выпiтага спiртнога, што нi сябра, нi таксiст яго не дабудзiлiся. Тады iншы зладзюжка зняў з сябе дублёнку, апрануў жаночую шубу з белай норкi коштам за 6 тысяч долараў, i, кiнуўшы саўдзельнiка, падаўся дадому. Таксiст жа, якi так i не змог вырваць з абдымкаў Марфея другога пасажыра, звярнуўся па дапамогу да нараду мiлiцыi. Карацей, ранiцу хлопцы сустракалi ўжо ў Фрунзенскiм РУУС, дзе, дарэчы, знаходзiлiся i заявы пацярпелых аб выяўленых знiклых рэчах. Мiж iншым, сума выкрадзенага зладзюжкамi адзення ацэненая ў больш як 17 мiльёнаў рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

Гулец страцiў 85 мабiльнiкаў i $5200...

Пакуль прадпрымальнiк да ранiцы знаходзiўся ў казiно, з яго машыны скралi буйную партыю новых тэлефонаў i грошы

Як распавёў карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Кастрычнiцкага РУУС Сяргей Чабатароў, бяспечны прадпрымальнiк, якi атрымаў партыю новых апаратаў з Масквы, па традыцыi вырашыў адзначыць гэтую справу паходам у бар i казiно, а свой аўтамабiль прыпаркаваў каля дома на вулiцы Каржанеўскага. Калi бiзнэсовец як мае быць расслабiўся i вярнуўся да машыны, яго лiтаральна прабiў халодны пот — шкло машыны было разбiтае, а каробка з таварам больш як на 35 мiльёнаў рублёў i барсетка з 5200 доларамi, 50 еўра i дакументамi знiклi бясследна. Зразумела, пацярпелы звярнуўся ў мiлiцыю, супрацоўнiкi якой цяпер займаюцца пошукам злачынцы. Дарэчы, галаўнога болю прадпрымальнiку дадасць i тое, што да яго ўзнiклi пытаннi i ў падатковай iнспекцыi наконт легальнасцi набыцця такой буйной партыi тэлефонаў.

Iгар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi Беларусь адпрацавала з плюсам... У адрозненне ад леташняга студзеня, калi сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi Беларусi было адмоўным i склалася ў памеры 323,9 мiльёна долараў, за першы месяц сёлета краiне ўдалося выйсцi, паводле звестак Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка, на станоўчае сальда — 123,7 мiльёна долараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика