Зварот 24 тыс. палякаў Беларусi да польскiх уладаў перададзены ў пасольства. 21.by

Зварот 24 тыс. палякаў Беларусi да польскiх уладаў перададзены ў пасольства

11.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкрыты зварот палякаў Беларусi да Прэзiдэнта, маршалкаў Сената i Сейма, прэм'ер-мiнiстра Польшчы быў перададзены ў пасольства гэтай рэспублiкi ў Мiнску. Пра гэта паведамiў намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi Станiслаў Каспяровiч, подпiс якога таксама стаiць пад тэкстам звароту.

"Адкрыты зварот падпiсалi больш за 24 тыс. грамадзян Беларусi польскай нацыянальнасцi", — праiнфармаваў суразмоўца. Ён адзначыў, што тыя, хто падпiсаўся, прадстаўляюць усе рэгiёны Беларусi. Супрацоўнiкi польскага пасольства прынялi зварот, паабяцаўшы ў найхутчэйшыя тэрмiны перадаць яго па дыпламатычных каналах адрасатам.

Нагадаем, 26 лютага грамадзяне Беларусi польскай нацыянальнасцi склалi адкрыты зварот да кiраўнiцтва Польшчы, заклiкаўшы яго спынiць дыскрымiнацыйную палiтыку ў дачыненнi да сваiх суайчыннiкаў. "Мы заклiкаем не падзяляць палякаў на сваiх i чужых. У шматнацыянальнай Беларусi ўсе народы адчуваюць сябе паўнапраўнымi грамадзянамi сваёй краiны незалежна ад нацыянальнасцi i веравызнання, — адзначаецца ў звароце. — Мы заяўляем, што Анжэлiка Борыс i яе невялiкае атачэнне не ўпаўнаважаныя прадстаўляць iнтарэсы польскай меншасцi, якая пражывае ў Беларусi. Гэтыя людзi дыскрэдытуюць сябе парушэннем законаў нашай дзяржавы, пастаяннымi спробамi распалiць канфлiкт сярод паланiйцаў"...

Уладзiмiр ВАСІЛЬКОЎ, БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыты зварот палякаў Беларусi да Прэзiдэнта, маршалкаў Сената i Сейма, прэм'ер-мiнiстра Польшчы быў перададзены ў пасольства гэтай рэспублiкi ў Мiнску. Пра гэта паведамiў намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi Станiслаў Каспяровiч, подпiс якога таксама стаiць пад тэкстам звароту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика