Цацкi трэба рабiць з добрым настроем
11.03.2010
—
Новости Общества
|
Пераймай! Дванаццаць гадоў таму ў Кобрыне прадпрымальнiкi-энтузiясты адкрылi невялiкую вытворчасць па вырабу пластмасавых цацак. Да гэтай пары любiмыя малечай лёгкiя канструктары вазiлi найбольш з Польшчы. Кобрынцы паспрабавалi зрабiць свае, прадаць танней. І справа пайшла. Пайшла не так гладка, як пiшуцца радкi, але пакрысе прадпрыемства разрасталася i вытворчымi карпусамi, i калектывам... I вось сёння "ПП Палессе" — самае буйное прадпрыемства з калектывам 1700 чалавек у 50-тысячным Кобрыне з калектывам 1700 чалавек. У яго цэхах вырабляюць 700 найменняў дзiцячых цацак i каля сотнi вiдаў тавараў народнага спажывання. Прадукцыя iдзе на экспарт у 26 краiн далёкага i блiжняга замежжа. Цяпер кобрынскiя цацачнiкi не без гонару называюць сябе абсалютным лiдарам у сваёй галiне на прасторах СНД. I што цiкава, на гэтым цалкам прыватным прадпрыемстве пытанням сацыяльнай абароны, клопату пра здароўе, iдэалагiчнай рабоце надаюць вельмi вялiкую ўвагу. — Так склалася з самага пачатку, — сказаў карэспандэнту "Звязды" намеснiк дырэктара прадпрыемства Валерый Кузьмiч. — У нас вялiкi калектыў, i калектыў малады. Сярэднi ўзрост працаўнiкоў блiзкi да 30 гадоў. Вiдавочна, што ў людзей ёсць iнтарэс акрамя працоўнай змены. I ад таго, наколькi разумна i карысна яны правядуць вольны час, залежыць iх здароўе, iх агульны настрой, а значыць, i прадукцыйнасць працы. На "Палессi" вялiкая ўвага надаецца фiзкультуры i спорту. Прадпрыемства мае свае спартыўную i трэнажорную залы, дзе пад наглядам прафесiйных iнструктараў працаўнiкi займаюцца без нiякай платы. Мы пастаянныя ўдзельнiкi ўсiх гарадскiх спартакiяд. Акрамя таго, праводзiм свае спаборнiцтвы па розных вiдах спорту памiж цэхамi, участкамi, вытворчасцямi. Летась правялi ўласны турыстычны злёт. I ўпэўнiлiся, што такiя мерапрыемствы не толькi пакiдаюць зарад бадзёрасцi, аптымiзму на пэўны час, але i згуртоўваюць калектыў, спрыяюць лепшым чалавечым адносiнам на вытворчасцi. Валерый Аляксандравiч гаварыў таксама, што прадпрыемства iх маладое, але людзей працуе шмат, таму паступова складваюцца песенныя, музычныя самадзейныя калектывы. Якое ж свята без вiншавальных выступленняў, без добрай песнi? Святы яны таксама стараюцца праводзiць асаблiва, запамiнальна. Апошнiм часам робяць гэта i з дапамогай газеты, якую назвалi "Палескiя навiны". Пакуль газета прадпрыемства выходзiць у насценным выглядзе, у адным экземпляры. Але з часам тут маюць планы выпускаць яе пэўным тыражом, каб кожны мог узяць з сабой тое, што напiсана пра яго альбо пра яго цэх, брыгаду, змену. Сярэдняя зарплата работнiка "Палесся" — крыху больш за 1 мiльён рублёў — выглядае зусiм нядрэнна на фоне астатнiх кобрынскiх прадпрыемстваў. Але тут яшчэ прадумана сiстэма заахвочванняў за асаблiва добрую працу. I выдатнейшае з iх — экскурсiя з карысцю для сябе i для справы. Вось i ў гэтыя днi група працаўнiкоў знаходзiцца ў тыднёвай паездцы ў Маскве з наведваннем выставы розных вытворцаў. Гэта ўжо чацвёртая па лiку паездка ў Маскву. Былi таксама ў Германii, iншых краiнах. Напрыканцы мне сказалi, што здаровая, добразычлiвая атмасфера на iх прадпрыемстве — амаль што вытворчая неабходнасць. Iх прадукцыя асаблiвая — дзiцячая цацка, якая павiнна дарыць радасць. Для гэтага цацку трэба рабiць з добрым настроем. Святлана ЯСКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дванаццаць гадоў таму ў Кобрыне прадпрымальнiкi-энтузiясты адкрылi невялiкую вытворчасць па вырабу пластмасавых цацак. Да гэтай пары любiмыя малечай лёгкiя канструктары вазiлi найбольш з Польшчы. Кобрынцы паспрабавалi зрабiць свае, прадаць танней. І справа пайшла. Пайшла не так гладка, як пiшуцца радкi, але пакрысе прадпрыемства разрасталася i вытворчымi карпусамi, i калектывам... I вось сёння "ПП Палессе" — самае буйное прадпрыемства з калектывам 1700 чалавек у 50-тысячным Кобрыне з калектывам 1700 чалавек. У яго цэхах вырабляюць 700 найменняў дзiцячых цацак i каля сотнi вiдаў тавараў народнага спажывання. Прадукцыя iдзе на экспарт у 26 краiн далёкага i блiжняга замежжа. Цяпер кобрынскiя цацачнiкi не без гонару называюць сябе абсалютным лiдарам у сваёй галiне на прасторах СНД.
|
|