Трактар ад Белаграпрамбанка. 21.by

Трактар ад Белаграпрамбанка

11.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы трактар "Беларус" атрымала ПУП "Азярыцкi-Агра" Смалявiцкага раёна ў якасцi ўзнагароды ад Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi.

Трактар "Беларус 82.1" быў выдзелены "Белаграпрамбанкам" як спецыяльны прыз на Дажынках-2009. У снежнi па рашэннi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi гэты прыз быў уручаны ПУП "Азярыцкi-Агра". Так атрымалася, што ўзнагарода вярнулася фактычна да свайго гаспадара.

— З новым трактарам будзе прасцей, — усмiхаецца дырэктар прадпрыемства Нiна Жалязнова <І>(на фота) . — "Беларус" — гэта наш самы зручны трактар, ён нам вельмi неабходны.

"Азярыцкi-Агра", па словах Нiны Вiкенцьеўны, гаспадарка неардынарная. Яна знаходзiцца ў цэнтры Мiнскай вобласцi, i ўсе дзяржаўныя трасы на працягу 60 км перасякаюць яе тэрыторыю.

— Мы ў нейкай ступенi — твар нашай краiны, — расказвае Нiна Вiкеньцеўна. — Таму што па нашых палях, па камунiкабельнасцi нашых людзей можна меркаваць пра сучасную Беларусь.

Гаспадарка "Азярыцкi-Агра" заснаваная шляхам злiцця шасцi гаспадарак раёна. Iнвестарам яе тры гады таму выступiў "Белаграпрамбанк". За гэты час банк уклаў у прадпрыемства 123 млрд iнвестыцый. Лiтаральна праз месяц запрацуе малочнатаварны комплекс на 1200 галоў, ужо пабудавана мабiльная кацельня для адноўленага цяплiчнага камбiната, а таксама сховiшча для агароднiны, куплена 33 адзiнкi тэхнiкi.

— Летась мы сабралi 12 тыс. тон збожжа, каля 6 тыс. тон агароднiны з адкрытага грунту, амаль 2,3 тыс. тон з закрытага, тысячу тон бульбы, — расказвае Нiна Вiкеньцьеўна. — Я хачу адзначыць, што, магчыма, у краiне няма больш такiх iнвестараў, якiя разумна ўкладваюць грошы, адказныя перад людзьмi.

Сярэднi заробак працоўных гаспадаркi (а iх 636 чалавек) складае 911 тыс. рублёў у месяц.

— Я менш за 1 млн не атрымлiваю, — расказвае аператар машыннага даення Тамара Мацапура. — Маю чацвярых дзяцей. Старэйшы сын тут працуе, другi вучыцца на ветурача. Практыку будзе тут, у нас, праходзiць. Двое яшчэ ў школу ходзяць. Самая маленькая дачка ў другiм класе.

— Працуецца добра. Я застаўся дома. Мне лепш тут. Ды i зарплата прымальная, — расказвае трактарыст Сяргей Купрэйчык, якi працуе ў "Азярыцкiм-Агра" каля 20 гадоў. — Прыемна працаваць на новай тэхнiцы, асаблiва на iмпартнай. Вось калi я гнаў сюды iмпартны трактар, жонка мне тэлефанавала i пыталася, дзе я. I калi я адказваў, што еду ў трактары, яна i не верыла, бо незвычайна цiха было.

— "Азярыцкi-Агра" мы курыруем i iнвестуем з 2006 года. Прадпрыемства забяспечанае ўсiмi вiдамi тэхнiкi, акрамя дзвюх-трох адзiнак. За два месяцы гэтага года рост аб'ёму вытворчасцi склаў каля 15 адсоткаў, — расказвае Мiхаiл Савельеў, начальнiк упраўлення iнавацыйнага развiцця "Белаграпрамбанка". — Асноўная мэта iнвестыцый — знiжэнне выдаткаў на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi. Цяпер iдзе праектаванне цялятнiка на 1000 галоў, распрацоўваецца праектная дакументацыя на будаўнiцтва свiнакомплексу на 20 тыс. галоў. Акрамя гэтага, мы цалкам забяспечаныя грашыма на правядзенне вяснова-палявых работ. На 50 адсоткаў праплачана i закуплена мiнеральных угнаенняў. Цалкам падрыхтаваная ўся сельскагаспадарчая тэхнiка да выхаду ў поле.

Па словах Мiхаiла Савельева, банк ставiць за мэту дасягненне ўраджайнасцi збожжавых культур да 50 цэнтнераў з гектара, каля 550 кг прыбаўкi надою ад каровы. У планах — павышэнне якасцi малака.

— Цяпер на прадпрыемстве рост малака высокай якасцi на 15—20 адсоткаў, — кажа спадар Савельеў. — Будзе распрацавана праектная дакументацыя на будаўнiцтва яшчэ адной малочнатаварнай фермы на тысячу галоў. Сёлета мы пастараемся павялiчыць колькасць галоў з 1600 да 2000.

Праграмы вытворчага i сацыяльнага развiцця, як адзначыў Мiхаiл Савельеў, кiраўнiцтва разглядае ў комплексе. У бягучым годзе на тэрыторыi гаспадаркi будзе пабудавана 60 новых кватэр.

— Мэта нашага банка — на прыкладзе сваiх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў паказаць, што сельская гаспадарка можа працаваць эфектыўна, — адказваючы на пытанне, чаму банк укладвае грошы ў сельгаспрадпрыемствы, патлумачыў Міхаіл Генадзьевіч. — Яна можа прыйсцi да тых нарматыўных еўрапейскiх паказчыкаў па вытворчасцi малака, мяса i збожжа, якiя цалкам забяспечаць рэнтабельнасць сельскагаспадарчай прадукцыi.

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы трактар "Беларус" атрымала ПУП "Азярыцкi-Агра" Смалявiцкага раёна ў якасцi ўзнагароды ад Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi. Трактар "Беларус 82.1" быў выдзелены "Белаграпрамбанкам" як спецыяльны прыз на Дажынках-2009. У снежнi па рашэннi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi гэты прыз быў уручаны ПУП "Азярыцкi-Агра". Так атрымалася, што ўзнагарода вярнулася фактычна да свайго гаспадара.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика