Знойдзеныя целы ўсіх чатырох беларускіх турыстаў
11.03.2010 15:17
—
Новости Общества
|
У Мурманскай вобласці знойдзеныя целы ўсіх беларускіх турыстаў, якія 8 сакавіка былі накрытыя снежнай лавінай. Гэта - Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар’я Трацінская ды Аляксандра Коўган, Уратаваліся толькі Дзмітры Фамін і Аляксандр Юрага, якія напачатку спрабавалі самастойна знайсці сваіх таварышаў. *** Пошукі турыстаў былі адноўленыя сёння, 11 сакавіка 8 сакавіка ў Лавазёрскім раёне, на перавале Таваёк на адлегласці 26 км ад пасёлка Рэўда, снежная лавіна накрыла шасцярых беларускіх турыстаў. Двум з іх удалося выратавацца. Толькі вечарам 9 сакавіка беларусы, якія выратаваліся, дабраліся да людзей і паведамілі пра здарэнне. Пад лавіну трапіла зборная група турыстаў з Брэста ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў: Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар’я Трацінская, Аляксандра Коўган, Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін. Два апошнія выратаваліся з‑пад лавіны. Як паведамляе РІА Новости, у Мурманск прыбылі бацькі Дар’і Трацінскай. Зараз ім аказваюць дапамогу псіхолагі МНС Расіі. 11 сакавіка чакаецца прыбыццё бацькоў астатніх трох зніклых турыстаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якія загінулі ў Мурманскай вобласці падчас сходу снежнай лавіны.
|
|