14 сакавiка — Дзень чысла π. 21.by

14 сакавiка — Дзень чысла π

13.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чысло "π" — матэматычная канстанта, якая выражае суадносiны даўжынi акружнасцi да даўжынi яе дыяметра. У лiчбавым выражэннi "π" пачынаецца як 3,141592 i мае бясконцую матэматычную працягласць.

Гэтае неафiцыйнае свята — Дзень чысла "π" — прыдумаў у 1987 годзе фiзiк з Сан-Францыска Лары Шоў, якi заўважыў, што ў амерыканскай сiстэме запiсу дат (спачатку месяц, потым чысло) дата 14 сакавiка (3/14) i час 1:59 супадае з першымi разрадамi чысла "π" (3,14159).

Цiкавасць да значэння чысла "π" з'явiлася яшчэ ў незапамятныя часы. Як мяркуюць спецыялiсты, гэтае чысло было вынайдзена вавiлонскiмi магамi. Яно выкарыстоўвалася пры будаўнiцтве знакамiтай Вавiлонскай вежы. Аднак недастаткова дакладнае вылiчэнне чысла "π" прывяло да краху ўсяго аб'екта. Верагодна, што гэтая матэматычная канстанта ляжала ў аснове будаўнiцтва легендарнага храма цара Саламона.

У глыбокай старажытнасцi лiчылася, што π=3 (напрыклад, пра гэта ўзгадваецца ў Бiблii). У элiнiстычную эпоху "π" вылiчалi як 22/7. Гэтым жа яго значэннем карысталiся i Леанарда да Вiнчы, i Галiлеа Галiлей. Аднак абодва варыянты вельмi грубыя. Геаметрычны малюнак акружнасцi, якая апiсана вакол правiльнага шасцiвугольнiка i ўпiсана ў квадрат, адразу дае прасцейшыя ацэнкi для "π": 3<π<4.

Выкарыстанне грэчаскай лiтары π для абазначэння гэтага чысла было ўпершыню прапанавана Уiльямам Джонсам у 1706 годзе. Гэта першая лiтара грэчаскага слова περιφέρεια (перыферыя, акружнасць).

Першы крок на шляху да вывучэння якасцяў чысла π зрабiў Архiмед. У сваёй працы "Вымярэнне круга" ён вывеў знакамiтую няроўнасць 3 10/ 71< π <3 1/ 7. Гэта азначае, што π ляжыць у iнтэрвале даўжынёй 1/497. У дзесяцiчнай сiстэме вылiчэння атрымаюцца тры правiльныя лiчбы π=3,14... Ведаючы перыметр правiльнага шасцiвугольнiка i паслядоўна ўдвойваючы чысло яго бакоў, Архiмед вылiчыў перыметр правiльнага 96-вугольнiка, адкуль i вынiкае няроўнасць. 96-вугольнiк вiзуальна мала адрознiваецца ад акружнасцi i з'яўляецца добрым наблiжэннем да яе.

Сёння з чыслом π звязана безлiч формул, матэматычных i фiзiчных фактаў. Іх колькасць працягвае iмклiва расцi, таму i цiкавасць да найважнейшай матэматычнай канстанты, вывучэнне якой налiчвае больш за 22 стагоддзi, не спадае.

У Дзень π гэтай матэматычнай канстанце чытаюць прамовы ўшанавання, пякуць π-рагi (pie) з выявай самой лiтары "π" цi з першымi лiчбамi чысла, п'юць напоi i гуляюць у гульнi, назвы якiх пачынаюцца з "π", вырашаюць матэматычныя галаваломкi, загадкi, водзяць карагоды вакол прадметаў, звязаных з гэтым чыслом.

Цiкава, што свята чысла "π" супадае з днём нараджэння аднаго з найбольш вядомых фiзiкаў сучаснасцi — Альберта Эйнштэйна.

Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чысло "π" — матэматычная канстанта, якая выражае суадносiны даўжынi акружнасцi да даўжынi яе дыяметра. У лiчбавым выражэннi "π" пачынаецца як 3,141592 i мае бясконцую матэматычную працягласць. Гэтае неафiцыйнае свята — Дзень чысла "π" — прыдумаў у 1987 годзе фiзiк з Сан-Францыска Лары Шоў, якi заўважыў, што ў амерыканскай сiстэме запiсу дат (спачатку месяц, потым чысло) дата 14 сакавiка (3/14) i час 1:59 супадае з першымi разрадамi чысла "π" (3,14159).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика