Колькі каштуе памылковае пазбаўленне волi?. 21.by

Колькі каштуе памылковае пазбаўленне волi?

16.03.2010 12:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За кожны дзень несправядлiвай адсiдкi ў турме - 34 400 рублёў.

Столькi дзяржава гатова выплачваць Леанiду Тарасенку, якога ў свой час памылкова пазбавiлi волi. На мужчыну далi хлуслiвыя паказаннi, а следчы не разабраўся ў акалiчнасцях крымiнальнай справы.


Суд Фрунзенскага раёна Мiнска пастанавiў сплацiць Леанiду Тарасенку 15 мiльёнаў рублёў бюджэтных грошай за маральныя пакуты. У 2004-м яго асудзiлi за "хулiганства i нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў" жыхару пасёлка Бараўляны Мiкалаю Анiсковiчу.

436 дзён — столькi ў суме Леанiд Тарасенка правёў у мiнскiм следчым iзалятары i ў наваполацкай папраўчай калонii. Дарэчы, мужчыну далi пяць гадоў пазбаўлення волi, але пакаранне ў 2005 годзе змякчылi, спадара Леанiда выпусцiлi на волю. А ў 2009 годзе суд Мiнскай вобласцi цалкам апраўдаў мужчыну. Выходзiць, пакаранне ў месцах пазбаўлення волi Ленаiд Тарасенка адбываў несправядлiва, а значыцць — дзяржава павiнна сплацiць яму кампенсацыю. Гэта фiнансавае пытанне разглядалася не адзiн раз. Спачатку Леанiду Тарасенку пастанавiлi сплацiць 10 мiльёнаў рублёў, але гэтае рашэнне адмянiў Вярхоўны суд.

Апошнi раз справу па кампенсацыi разглядалi ў судзе Фрунзенскага раёна Мiнска. Леанiду Тарасенку на гэты раз пастанавiлi сплацiць аж...15 мiльёнаў беларускiх рублёў маральнай кампенсацыi. Гэта каля 34??400 рублёў за адзiн дзень, праведзены ў турме (цi палка сыравяленай каўбасы).

— Забiраць гэту ганебную суму я не буду, — абураецца Леанiд Тарасенка. — У турме падарваў сваё здароўе — павыпадалi зубы, хворыя ногi ўжо не вылечыш. Цярпеў прынiжэннi, пакутаваў. Збiраўся набыць кватэру, але пакуль знаходзiўся ў калонii — грошы абясцэнiлiся. Мiнiмальная сума маiх маральных стратаў — 200 мiльёнаў рублёў. А мне не пасаромелiся прапанаваць 15 мiльёнаў. Мае скаргi ўжо разглядаюцца ў вышэйшых iнстанцыях.

Iлжэпацярпелага пачалi судзiць

У панядзелак 15 сакавiка пачаўся разгляд справы Мiкалая Анiсковiча, якi ў свой час напiсаў паклёпнiцкую заяву на Леанiда Тарасенку. У пракуратуры Мiнскага раёна высветлiлi, што ў 2003 годзе Анiсковiч звярнуўся да старшынi следчага аддзела Бараўлянскага РАУС з заявай, дзе сцвярджаў, што Леанiд Тарасенка збiў яго рукамi i нагамi.

У 2009 годзе пракуратура Мiнскага раёна прад'явiла Мiкалаю Анiсковiчу абвiнавачваннi па частцы 2 артыкула 400 Крымiнальнага кодэкса (загадзя лжывы данос).

Насамрэч судова-медыцынская экспертыза даказала, што пералом вяртлужнай косткi лжэданосчык атрымаў не з-за ўдараў Леанiда Тарасенкi, а з-за падзення. Анiсковiч ударыў па машыне спадара Леанiда з прычыны непрыяцельскiх адносiнаў i ў вынiку сустрэчнага ўдару (машына ехала з мiнiмальнай хуткасцю) атрымаў цяжкi пералом. Больш нiякiх пашкоджанняў на целе Анiсковiча не зафiксавана.

— Калi асудзяць Анiсковiча, то, мяркую, пакараць атрымаецца i яго сведкаў, якiя таксама далi хлуслiвыя паказаннi. А таксама следчага, якi, па сутнасцi, сфабрыкаваў справу, i суддзю, якi не стаў разбiрацца i ўляпiў мне 5 гадоў пазбаўлення волi.

Гiсторыя Леанiда Тарасенкi — той выпадак, калi беларускi грамадзянiн здолеў даказаць сваю поўную невiнаватасць пасля таго, як быў асуджаны па цяжкiх артыкулах Крымiнальнага кодэкса.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За кожны дзень несправядлiвай адсiдкi ў турме - 34 400 рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика