Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў вылучана 25 474 прэтэндэнты
17.03.2010 13:12
—
Новости Общества
|
Пра гэта 17 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, сёлета вылучэнне кандыдатаў праходзіла больш актыўна ў параўнанні з трыма папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў мясцовыя саветы. «Узмацненне канкурэнцыі адбылося з‑за павелічэння прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца ў сельскія саветы», — адзначыла — Ярмошына. Канкурэнцыя ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў складае 5,4 кандыдата на месца, у абласныя саветы — 1,8, у раённыя 1,2 кандыдата. 60% прэтэндэнтаў вылучалася шляхам збору подпісаў, 35,2% ‑‑ працоўнымі калектывамі, 2% ‑‑ палітычнымі партыямі, астатнія — грамадскімі аб’яднаннямі. Жанчын — 44,6%, мужчын — 55,4%, 6,3% ‑‑ моладзь да 30 гадоў, 0,1% ‑‑ грамадзяне Расіі. Усяго на маючых адбыцца выбарах павінен быць абраны 21.301 дэпутат ў 1.495 мясцовых саветах. Рэгістрацыя кандыдатаў працягваецца па 25 сакавіка. Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі пройдуць 25 красавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта 17 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, сёлета вылучэнне кандыдатаў праходзіла...
|
|