Чарга зноў пайшла
18.03.2010 00:49
—
Новости Общества
|
На працягу двух з паловай месяцаў 2010 года дзеянне мінулагодняе рашэнне Мінгарвыканкама № 101 фактычна не выконвалася. Нагадаем, што згодна з гэтым дакументам людзі, якія стаяць на чарзе на жыллё ў Мінску, могуць разлічваць на льготны крэдыт на будаўніцтва кватэры не чакаючы, пакуль нарэшце падыйдзе іх чарга. Рэалізацыя праекта вымагала вялікай колькасці грошай у бюджэце, а іх якраз не хапала. Выканкамы не накіроўвалі ў банкі ўхваленыя спісы чаргавікоў, і тыя не заводзілі крэдытныя лініі. 17 сакавіка працэс пайшоў. Як стала вядома «НН», людзі, якія будуюцца ў Фрунзенскім і Першамайскім раёнах Мінска, могуць звяртацца ў «Беларусбанк» па крэдыт ужо зараз. Спісы чаргавікоў з іншых раёнаў будуць зацверджаныя ў найбліжэйшыя дні. Долевае будаўніцтва з дапамогай крэдыта цікавіць далёка не ўсіх чаргавікоў. Летась такой магчымасцю скарысталіся 2,5 тысячы чалавек. Прапанова дзейсная для чаргавікоў з невялікімі заробкамі — не больш за 1,11 мільёна на чалавека, якія тым не менш гатовыя выплачваць шматмільённы крэдыт. Многіх людзей адпалохвае высокі кошт будоўлі — больш за $1000 за квадратны метр. Яны Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля двухмесячнага маўчання банкі нарэшце пачнуць выдаваць чаргавікам льготныя крэдыты на будаўніцтва жылля
|
|