Нефармальны саміт СНД плануецца правесці 8 мая ў Маскве
19.03.2010 13:33
—
Новости Общества
|
Пра гэта 19 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік старшыні Выканкама Садружнасці Уладзімір Гаркун. Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо накіраваў запрашэнні сваім калегам з краін СНД узяць удзел у нефармальнай сустрэч 8 мая і ва ўрачыстасцях з нагоды 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая. Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць зварот да ветэранаў фронту і працаўнікоў тылу краін СНД у сувязі з гадавінай перамогі. Як адзначыў Гаркун, парадак дня саміта фарміруе расійскі бок. »Не думаю, што ён будзе аб’ёмны», — сказаў ён. Першы намеснік старшыні Выканкама СНД паведаміў, што ёсць шэраг тэм, якія могуць абмяркоўвацца прэзідэнтамі, але раскрываць іх не стаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта 19 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік старшыні Выканкама Садружнасці Уладзімір Гаркун.Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі...
|
|