Анатоль Лябедзька пераабраны старшынём АГП
21.03.2010 17:12
—
Новости Общества
|
Анатоль Лябедзька пераабраны старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ХІІІ з’езд якой прайшоў 21 сакавіка ў Мінску, у ДК Мінскага трактарнага завода. У працы форума ўзялі 112 дэлегатаў. У галасаванні ўзялі ўдзел 109 чалавек. 89 (ці 81,65%) прагаласавалі за Лябедзьку, 17 чалавек — супраць (15,6%), тры бюлетэні прызнаныя не сапраўднымі. Была таксама вылучана кандыдатура барысаўскага прадпрымальніка Віктара Гарбачова, але той заявіў, што яму «бракуе сіл, сродкаў і духу, каб узначаліць партыю» — і узяў самаадвод. «Я разумею, што не з’яўляюся лідэрам палітычнай партыі ў тым сэнсе, як гэта ўспрымаюць у цывілізаваных краінах, — заявіў, выступаючы раней на з’ездзе, Анатоль Лябедзька. — Хутчэй за ўсё, мне даводзіцца выконваць функцыю антыкрызіснага менеджэра. І паверце, я, як ніхто іншы, ведаю найскладанейшы механізм Аб’яднанай грамадзянскай партыі». Намеснікамі старшыні АГП абраныя Яраслаў Раманчук і Леў Марголін. Анатоль Лябедзька узначальвае АГП з 2000 года. Найбольшы палітычны стаж на чале дэмакратычнай партыі ў Беларусі толькі ў Станіслава Шушкевіча (БСДГ, кіруе ад 1998 г.) і Зянона Пазняка (КХП — БНФ, з 1999, а Фронтам — з 1989 г.). АГП сёння прыняла рашэнне пра няўдзел у мясцовых выбарах дэпутатаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай на аснове. За Лябедзьку прагаласавалі 81,6% дэлегатаў.
|
|