ДАІ Мінска праводзіць аперацыю . 21.by

ДАІ Мінска праводзіць аперацыю

22.03.2010 12:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 22 па 29 сакавіка праводзіць аперацыю «Пешаход» і ўдзеліць павышаную ўвагу таму, як пешаходы выконваюць правілы дарожнага руху.

ДАІ нагадвае пешым удзельнікам дарожнага руху, што трэба пераходзіць дарогу толькі ў спецыяльна прызначаных месцах на дазвольны сігнал святлафора, карыстацца падземнымі і наземнымі пераходамі. Не трэба з’яўляцца на дарозе ў нецвярозым стане, а ў цёмны час сутак трэба абазначыць сябе флікерамі. Не звяртаючы ўвагі на гэтыя простыя правілы, пешаход нярэдна рызыкуе сваім жыццём.

Штраф за адсутнасць флікераў у пешаходаў у цёмны час сутак і за іншыя парушэнні ПДР з 23 лютага складае а адной да трох базавых велічынь (ад Br35 тыс. да Br105 тыс.). Раней ён дасягаў 0,5 базавай (Br17,5 тыс.). А за парушэнне ПДР у нецвярозым стане інспектары ДПС могуць аштрафаваць на суму ад трох да пяці базавых велічынь (ад Br105 тыс. да 175 тыс.).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 22 па 29 сакавіка праводзіць аперацыю «Пешаход» і ўдзеліць павышаную ўвагу таму, як пешаходы выконваюць правілы дарожнага руху....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика