Рэальны заробак у лютым 2010 года павялічыўся на 1,1%
23.03.2010 12:12
—
Новости Общества
|
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у лютым 2010 года ў параўнанні са студзенем 2010 года павялічылася на 1,1%. Такія звесткі абнародаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені—лютым 2010 года ў параўнанні са студзенем—лютым 2009 года рэальная зарплата павялічылася на 3,9%. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў лютым 2010 года склала 1 млн. 16,4 рублёў і ў параўнанні са студзенем 2010 года павялічылася на 1,6%, ці 16,4 тыс. рублёў. У студзені—лютым намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата склала 1 млн. 7,6 тыс. рублёў. На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў лютым 2010 года складала 1 млн. 137,8 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 341,3 тыс., на прадпрыемствах транспарту — 1 млн. 169,2 тыс., у арганізацыях сельскай гаспадаркі — 632,2 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 921,4 тыс. рублёў. Работнікі ўстаноў аховы здароўя ў лютым зарабілі ў сярэднім 795 тыс. рублёў. Ва ўстановах адукацыі сярэдняя лютаўская зарплата склала 736,5 тыс. рублёў. Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў лютым па галінах быў зафіксаваны ў работнікаў навукі і навуковага суправаджэння — 1 млн. 436 тыс. рублёў, мінімальны — у работнікаў сацзабеспячэння — 613 тыс. рублёў. Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў студзені быў адзначаны ў Мінску — 1 млн. 375,6 тыс. рублёў, мінімальны — у Магілёўскай вобласці (888,3 тыс. рублёў). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 899,7 тыс. рублёў, Гомельскай — 976,5 тыс., Гродзенскай — 912,9 тыс., Мінскай — 967 тыс., Віцебскай — 894,6 тыс. рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у лютым 2010 года ў параўнанні са студзенем 2010 года павялічылася...
|
|