Падпісаць зварот аб прызнанні 25 Сакавіка і 8 Верасня дзяржаўнымі святамі можна онлайн
24.03.2010 10:58
—
Новости Общества
|
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ініцыявала кампанію збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі з патрабаваннем аб’явіць 25 Сакавіка і 8 Верасня дзяржаўнымі святамі. «Адзначаючы выключную важнасць гістарычных падзеяў, што адбыліся ў дзень 25 сакавіка 1918 года і 8 верасня 1514 года для кожнага грамадзяніна Беларусі, іх лёсавызначальнасць для існавання беларускага народу і беларускай незалежнай дзяржавы, мы, падпісаныя ніжэй грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем: — прызначыць дзень 25 Сакавіка дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь — Днём Волі; — дзень 8 верасня — дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь — Днём Беларускай вайсковай славы (Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь); — вызначыць гэтыя дні непрацоўнымі», — гаворыцца ў звароце. Пазней гэты дакумент з подпісамі будзе перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта ды ва ўрад. Пепшымі пад зваротам падпісаліся лідэры БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Падпісацца пад зваротам можа кожны ў рэжыме Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ініцыявала кампанію збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі з патрабаваннем аб’явіць 25 Сакавіка і 8 Верасня...
|
|