Горадня. Вераніка Велігор, Алесь Кіркевіч
24.03.2010 10:58
—
Новости Общества
|
Падчас адраджэньня гарадзенскай суполкі Маладога Фронту юнакі адчулі хвалю «ўвагі» з боку КДБ. Вераніка Велігор атрымала на мэйл паведамленьне з пагрозамі. Дзяўчыне «мякка» напомнілі пра яе працу, вучобу і нават сям’ю, якія могуць пацярпець Раней, ліст з пагрозамі атрымаў яшчэ адзін мясцовы маладафронтавец. Разам з гэтым былі ўзламаны дзьве ягоныя паштовыя скрынкі, легкадумна зарэгістраваныя калісьці на tut.by. Інфармацыю на лідэра гарадзенскага МФ Алеся Кіркевіча капалі нават на месцы былой працы ягонай маці. Там жа цікавіліся яго радаводам — асобамі даўно памерлых бабулі і дзядулі. Супрацоўнікі органаў неаднаразова ўзгадвалі пра сумна вядомы артыкул 191 (удзел у незарэгістраваных арганізацыях) і крымінальную адказнасьць па ім. Нагадаем, што актывіст чакае суду па адміністрацыйнай справе за распаўсюд газэты «Хрысьціянская абарона». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас адраджэньня гарадзенскай суполкі Маладога Фронту юнакі адчулі хвалю «ўвагі» з боку КДБ. Вераніка Велігор атрымала на мэйл паведамленьне...
|
|