Віцебская абласная бібліятэка стане гарадской. 21.by

Віцебская абласная бібліятэка стане гарадской

25.03.2010 12:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебскую абласную бібліятэку імя Леніна, якая нядаўна адзначыла сваё 80-годдзе, чакае маштабная рэканструкцыя з надбудовай чацвёртага і пятага паверхаў. Пасля чаго яна памяняе статус і стане гарадской. Для абласной жа пабудуюць новы сучасны будынак. Аб гэтым заявіў падчас наведвання галоўнай бібліятэкі вобласці старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец.

Ён распарадзіўся выбраць месца пад гэты будынак і распрацаваць ягоны праект да 1 верасня. Па папярэдніх разліках, плошча новай абласной бібліятэкі будзе каля 15-20 тысяч кв. м, а яе фонд складзе каля 4 мільёнаў кніг (для параўнання: плошча цяперашняй складае каля 4 тысяч кв. м, а фонд – каля 700 тысяч кніг). Новае галоўнае кнігасховішча Віцебшчыны, лічыць губернатар, павінна мець самую сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, камп’ютарызацыю, сувязь з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў Мінску і буйнымі бібліятэкамі іншых краін, напрыклад, бібліятэкай у Санкт-Пецярбурзе, мастацкую галерэю, кавярню, музей кнігадрукавання і іншыя культурна-асветніцкія і сацыяльныя аб’екты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскую абласную бібліятэку імя Леніна, якая нядаўна адзначыла сваё 80-годдзе, чакае маштабная рэканструкцыя з надбудовай чацвёртага і пятага паверхаў. Пасля чаго яна памяняе статус і стане гарадской. Для абласной жа пабудуюць новы сучасны будынак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика