Афера з кватэрай. 21.by

Афера з кватэрай

31.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махлярка зняла кватэру на суткі, а здала на доўгі тэрмін

У няёмкім становішчы апынулася жанчына, якая аддала задатак за кватэру, якую, як меркавала, зняла: аб'явіліся сапраўдныя гаспадары жылля, якія раскрылі пацярпелай вочы на тое, што ж адбылося насамрэч.

Паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, жанчына стала ахвярай махляркі, якая зняла кватэру на суткі. Прайдзісветка пасля, не марнуючы часу, знайшла ахвотную зняць жыллё ў сталіцы і "пераздала" ёй кватэру, узяўшы пры гэтым задатак у 180 долараў ЗША. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што такім чынам "падзарабіць" вырашыла 22-гадовая непрацуючая ўраджэнка Калінкавічаў, якая вучыцца на завочным аддзяленні адной з мінскіх ВНУ. Як патлумачыла апошняя, яна вымушаная была пайсці на махлярства, таму што ўзяла ў банку крэдыт на куплю ноўтбука, а вяртаць грошы за яго не было магчымасці. Зрэшты, як мяркуюць праваахоўнікі, пацярпелых ад дзеянняў затрыманай можа быць і больш, што цяпер і высвятляецца. У дачыненні да зламысніцы заведзена крымінальная справа, ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махлярка зняла кватэру на суткі, а здала на доўгі тэрмін У няёмкім становішчы апынулася жанчына, якая аддала задатак за кватэру, якую, як меркавала, зняла: аб'явіліся сапраўдныя гаспадары жылля, якія раскрылі пацярпелай вочы на тое, што ж адбылося насамрэч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика