Барыса Хамайду судзяць за бел-чырвона-белы сьцяг над Дзьвіной
31.03.2010
—
Новости Общества
|
Апазыцыянэра выклікалі ў суд Чыгуначнага раёну Віцебску, дзе будзе разглядацца справа, паводле артыкулу “дробнае хуліганства”.Дробным хуліганствам у апорным пункце міліцыі Чыгуначнага РАУС кваліфікавалі вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на электрычных дратах над ракой Заходняя Дзьвіна 13-га лютага.
Міліцыянты заявілі, што маюць сьведкаў, якія бачылі, што “нейкі сівы чалавек нешта падкідваў угару, і неўзабаве зьявіўся сьцяг”, прычым пры сабе гэты чалавек нібыта меў торбу – падобную да той, у якую складае газэты і часопісы віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы. Спадар Хамайда кажа, што гатовы пагадзіцца з абвінавачаньнем, калі міліцыя ня ў стане знайсьці сапраўднага Мірона. Калі суд прызнае Барыса Хамайду вінаватым у дробным хуліганстве, апазыцыянэру пагражае альбо грашовы штраф, альбо арышт да 15 сутак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апазыцыянэра выклікалі ў суд Чыгуначнага раёну Віцебску, дзе будзе разглядацца справа, паводле артыкулу “дробнае хуліганства”.
|
|