АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завершана выданне ўніверсальнага нарматыўнага даведніка беларускай тапаніміі "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь". Даведнік складаецца з шасці кніг, што адпавядае кожнай з абласцей рэспублікі: Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай. Рашэнне аб распрацоўцы і выданні нарматыўнага даведніка "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь" было прынята ў 1998 годзе Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Беларусі. Ініцыятарам выдання быў Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў (цяпер Дзяржкаммаёмасці), які фінансаваў усе работы па падрыхтоўцы матэрыялаў да выдання і яго тыражаванні.

Каля 3 кг ртуці сабралі выратавальнікі ў адным з прыватных падворкаў Магілёва. Небяспечнае рэчыва разліў выпадкова на сваім падворку гаспадар набытага нядаўна дома. Пры праверцы змесціва знойдзенай на верандзе гумовай грушы ён выліў ртуць на зямлю. Спецыялісты МНС правялі дэмеркурызацыйныя працы, пацярпелых няма. Праверку праводзіць міліцыя.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Жыхарка горада Цызнань у кітайскай правінцыі Шаньдун упершыню пайшла ў школу ў 102 гады. Кітаянка па імені Ма Сюсіянь марыла пра школу ўсё жыццё, якое вымусіла яе ў 13 гадоў пачаць працаваць, а ў 18 — выйсці замуж. Магчымасць пайсці ў школу Ма Сюсіянь дала адна з навучальных устаноў, у якой даведаліся пра мару старой з інтэрв'ю, узятага ў яе мясцовай газетай. Дзякуючы гэтаму 102-гадовая жанчына на адзін дзень стала вучаніцай першага класа: на ўроках, каб лепш чуць, яна выкарыстоўвала слыхавы апарат, а для чытання кніг — лупу. Ма Сюсіянь нарадзіла дзевяць дзяцей, большасць з якіх атрымалі вышэйшую адукацыю. Сын жанчыны, 58-гадовы І Фэньсінь, расказаў, што ў дзяцінстве яго маці нават прадавала каштоўнасці, каб адправіць дзяцей вучыцца. Пасля праведзенага ў школе дня Ма Сюсіянь падзякавала настаўніку і аднакласнікам і паабяцала старанна вучыцца.

Пажылы брытанец прадаў у камісійнай краме чамадан з зашытымі за падкладкай 60 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Як высветлілася, яго жонка хавала грошы ў старым чамадане, пра што мужчына не ведаў. Пенсіянер адправіўся ў камісіёнку і папрасіў вярнуць рэч, але яе да той пары прадалі. Удачлівага пакупніка паспрабавалі вылічыць па звестках аб пакупках, якія здзяйсняліся з дапамогай крэдытных картак, але не атрымалася. Паколькі грошы былі пад падкладкай, магчыма, пакупнік і не ведаў пра іх. Аднак паліцыя ўсё ж арыштавала мужчыну і жанчыну: яны выявілі грошы, але не вярнулі іх законнаму ўладальніку. Большую частку сумы, якая ўжо была размеркаваная па розных банкаўскіх рахунках, удалося вярнуць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завершана выданне ўніверсальнага нарматыўнага даведніка беларускай тапаніміі "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь". Даведнік складаецца з шасці кніг, што адпавядае кожнай з абласцей рэспублікі: Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай. Рашэнне аб распрацоўцы і выданні нарматыўнага даведніка "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь" было прынята ў 1998 годзе Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Беларусі. Ініцыятарам выдання быў Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў (цяпер Дзяржкаммаёмасці), які фінансаваў усе работы па падрыхтоўцы матэрыялаў да выдання і яго тыражаванні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика