Курыць мог некалькі гадоў. 21.by

Курыць мог некалькі гадоў

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курыць мог некалькі гадоў

У Аршанскім раёне ля пасёлка Высокае на аўтадарозе мяжа Расійскай Федэрацыі — Мінск супрацоўнікі ДАІ затрымалі "Рэно", якім кіраваў індывідуальны прадпрымальнік — жыхар Гродна: ён перавозіў больш за 1200 пачкаў цыгарэт.

Адпаведныя дакументы на цыгарэты (іх кошт ацэнены ў 2,6 мільёна рублёў) адсутнічалі. Прадпрымальніка, безумоўна, аштрафуюць. Цыгарэты, якія яму ўжо не выкурыць (хутчэй за усё, вёз на перапродаж), пасля ўсіх неабходных фармальнасцяў рэалізуюць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Кіраўнікі займаліся прыпіскамі

На два гады пазбаўлення волі, праўда, з адтэрміноўкай выканання пакарання на год, асуджаны былы кіраўнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Калінавы Лог" Талачынскага раёна.

Як паведаміў "Звяздзе" намеснік пракурора Талачынскага раёна Іван Ёдыс, старшыня кааператыва даваў указанні галоўнаму эканамісту гаспадаркі, каб той складаў заведама фіктыўныя нарады на аб'ёмы выкананых работ. У выніку былі складзены 13 фіктыўных нарадаў на здзельныя работы на агульную суму больш за 1,2 мільёна рублёў.

А ў іншай гаспадарцы раёна,"Талачынская Навінка", вельмі стараліся выканаць прагнозныя паказчыкі па продажу дзяржаве прадукцыі жывёлагадоўлі, а яшчэ баяліся не выканаць план сацыяльна-эканамічнага развіцця. Кіраўнік сістэматычна ўказваў загадчыкам фермаў уносіць у адпаведныя справаздачы фальшывыя звесткі. У прыватнасці, запісвалі ў табелях уліку працоўнага часу і разліку налічэння заробку падстаўных асобаў, якія на ферме не працавалі. За гэта кіраўнік аштрафаваны на 3,5 мільёна рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курыць мог некалькі гадоў У Аршанскім раёне ля пасёлка Высокае на аўтадарозе мяжа Расійскай Федэрацыі — Мінск супрацоўнікі ДАІ затрымалі "Рэно", якім кіраваў індывідуальны прадпрымальнік — жыхар Гродна: ён перавозіў больш за 1200 пачкаў цыгарэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика