Французскага пасла запрасілі ў беларускі Парыж. 21.by

Французскага пасла запрасілі ў беларускі Парыж

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Французскай Рэспублікі ў Беларусі Мішэль Рэнэры атрымаў ад губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Косінца афіцыйнае запрашэнне наведаць вёску Парыж, што ў Пастаўскім раёне. У час сустрэчы абмяркоўваліся, у тым ліку, і магчымасці ўдзелу Францыі ў акцыях, прысвечаных 200-годдзю вайны 1812 года. На Віцебшчыне шмат месцаў звязана з тымі падзеямі.

Спадар пасол у паўночнай вобласці нашай краіны ўпершыню. Праграма яго візіту на Віцебшчыну вельмі насычаная. Пасол наведаў музей Шагала, які, як вядома, доўгі час жыў у Францыі, якая стала для яго другой радзімай.

7 і 8 красавіка пасол сустрэўся з кіраўнікамі праваслаўнай і каталіцкай епархій, гімназістамі і настаўнікамі гімназіі з паглыбленым вывучэннем французскай мовы.

Губернатар Аляксандр Косінец падчас перамоў з паслом канстатаваў, што па выніках мінулага года таваразварот вобласці з Францыяй склаў толькі 25,7 мільёна долараў. На жаль, ніводнае французскае прадпрыемства не зарэгістраванае ў свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск". Пры гэтым для сумеснага супрацоўніцтва ёсць вялікі патэнцыял. У Францыю пакуль што ў асноўным ідзе з Віцебшчыны на экспарт прадукцыя дрэваапрацоўкі. Цікава, што летась на экспарт адпраўлена грыбоў амаль што на 750 тысяч долараў.

падчас перамоў з паслом канстатаваў, што па выніках мінулага года таваразварот вобласці з Францыяй склаў толькі 25,7 мільёна долараў. На жаль, ніводнае французскае прадпрыемства не зарэгістраванае ў свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск". Пры гэтым для сумеснага супрацоўніцтва ёсць вялікі патэнцыял. У Францыю пакуль што ў асноўным ідзе з Віцебшчыны на экспарт прадукцыя дрэваапрацоўкі. Цікава, што летась на экспарт адпраўлена грыбоў амаль што на 750 тысяч долараў.

Паслу было прапанавана садзейнічаць у адкрыцці на базе аршанскага інструментальнага завода прадпрыемства па вырабу аўтамабіляў. На думку губернатара, вельмі паспяховым можа быць супрацоўніцтва ў ільняной галіне, аднаўленні паставак з Прыдзвінскага краю ў Францыю мэблі. Чаму б не наладзіць супрацоўніцтва па стварэнні аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, турызму? Безумоўна, Францыя можа садзейнічаць правядзенню ў Віцебску выставы сапраўдных твораў Шагала. Наогул, актывізаваць супрацоўніцтва у пытаннях культуры.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Французскай Рэспублікі ў Беларусі Мішэль Рэнэры атрымаў ад губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Косінца афіцыйнае запрашэнне наведаць вёску Парыж, што ў Пастаўскім раёне. У час сустрэчы абмяркоўваліся, у тым ліку, і магчымасці ўдзелу Францыі ў акцыях, прысвечаных 200-годдзю вайны 1812 года. На Віцебшчыне шмат месцаў звязана з тымі падзеямі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика